Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Шоп-тураў з Гродна ў Польшчу больш няма. А што ў іншых рэгіёнах?

Пасля закрыцця ў сакавіку 2024 года двух пагранпераходаў на літоўска-беларускай мяжы Гродна з прыгранічнага горада ператварыўся ў тупіковы. Як следства, зніклі шоп-туры. Да такой высновы прыйшла «Наша Ніва», прааналізаваўшы рынак перавозак.

Для жыхароў Гродзенскай вобласці няма даступных варыянтаў ад перавозчыкаў.

Магчымасць паехаць у шоп-тур усё яшчэ застаецца ў жыхароў Мінска і Брэста.

Прасцей за ўсё ездзіць на шопінг брэстчанам. З горада да гэтага часу можна адправіцца ў шоп-тур мікрааўтобусамі на 15−21 месца з прычэпамі. Сярод даступных гарадоў - Беласток і Бяла-Падляска.

Раней мінчане ездзілі ў Літву. Цяпер гэтыя маршруты адмененыя. Затое жыхары сталіцы ўсё яшчэ могуць паехаць на шопінг у Беласток.

Чытайце таксама: Вільнюс заменіць Беласток? Як выглядаюць зараз шоп-туры ў Польшчу і Літву