Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

З 5 красавіка ў Гродна падаражэе праезд на аўтобус і тралейбус

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10 капеек. Новая цана — 90 капеек. У кіроўцы талон будзе каштаваць 1 рубель.

Для экспрэсных маршрутаў цана на білет складзе 90 капеек. Тарыфы на прыгарадныя перавозкі пасажыраў, багажу і ручной паклажы выраслі на 1 капейку за кіламетр: на звычайных маршрутах — 11 капеек, на хуткасных маршрутах — 13 капеек, на дадатковых рэйсах — 13 капеек, на экспрэсных маршрутах — 14 капеек.

Рашэнне Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта аб падаражанні апублікавалі на Нацыянальным прававым партале 4 красавіка, яно ўступае ў сілу пасля афіцыйнага публікавання. Цэны на праезд падымаюць таксама ў Мінску і ў Брэсцкай вобласці, раней цана вырасла ў Магілёўскай і Мінскай абласцях.

Колькі каштуюць праязныя

Месячныя праязныя білеты каштуюць:

  • аўтобус: 40,50 рубля;
  • тралейбус: 40,50 рубля;
  • аўтобус і тралейбус: 54,05 рубля.

Дэкадныя праязныя білеты:

  • аўтобус: 14,25 рубля;
  • тралейбус: 14,25 рубля;
  • аўтобус і тралейбус: 19,02 рубля.

Праязныя білеты на ½ месяца:

  • аўтобус: 21,60 рубля;
  • тралейбус: 21,60 рубля;
  • аўтобус і тралейбус: 28,47 рубля.

Месячныя праязныя білеты «працоўнага дня»:

  • аўтобус: 32,40 рубля;
  • тралейбус: 32,40 рубля;
  • аўтобус і тралейбус: 43,21 рубля.

Праязныя білеты на ½ месяца «працоўнага дня»:

  • аўтобус: 17,28 рубля;
  • тралейбус: 17,28 рубля;
  • аўтобус і тралейбус: 22,80 рубля.

Апошні раз праезд даражэў тры гады таму — 10 красавіка 2022 года, таксама на 10 капеек.

Чытайце таксама: Аплата праезду карткай і новыя электронныя табло. Якія змены рыхтуе гродзенскі аўтапарк у 2025 годзе?