Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Суд над уладальнікам крамы "Цудоўня" ў Гродне: які прысуд?

Андрэя Несцяровіча, уладальніка гродзенскай этнакрамы «Цудоўня», асудзілі на абмежаванне волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову. Яго чакае год «хіміі».

Да суда Несцяровіч знаходзіўся ў СІЗА. Знаходжанне там было ўлічана ў выніковым тэрміне, які яму трэба будзе адбыць.

Андрэя Несцяровіча затрымалі 6 лютага. Супраць яго завялі крымінальную справу па артыкуле 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) за падзеі, звязаныя з пратэстамі 2020 года.

У 2023 годзе Несцяровіча судзілі па арт. 19.11 КаАП за нібыта распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў. Ён атрымаў 10 сутак арышту. Пасля на яго завялі крымінальную справу па арт. 295 ч. 2 КК «Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў». Тады яму вынеслі прысуд, не звязаны з пазбаўленнем волі. У мужчыны двое маленькіх дзяцей.