Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Бізнесмена з Гродна асудзілі за палітыку

Бізнесмена з Гродна Сяргея Цвікевіча затрымалі ў канцы лютага — пачатку сакавіка 2025. Мужчыну судзілі ў Гродзенскім абласным судзе па арт. 361 ч. 3 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы) і арт. 130 ч. 1 КК (распальванне варожасці), піша «Наша Ніва».

Прыгавор суда ўступіў у сілу ў лістападзе. Сутнасць абвінавачанняў невядомая, як і рашэнне суда. Верагодна, цяпер Цвікевіч знаходзіцца ў турме.

Сяргею Цвікевічу 44 гады. Паводле інфармацыі з сацсетак, ён вучыўся ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце. Працаваў у сферы бізнесу — у 2002 годзе адкрыў першае ІП. Адна са сфер дзейнасці ІП — «здача нерухомасці».

У гродзенца двое непаўналетніх дзяцей. Мужчына будаваў дом і аддаваў перавагу актыўнаму адпачынку — незадоўга да затрымання ездзіў з сынам на Эльбрус, а пасля катаўся з гор у Сілічах.

Чытайце таксама: Гродзенец абразіў дзяўчыну ў TikTok-роліку і папрасіў грошы за выдаленне. Яна пайшла ў суд