Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Крыміналка пагражае беларусам за ўборку каля возера ў лесе

Жыхары вёскі Рыбніца Парэцкага сельсавета летам 2025 года добраўпарадкавалі тэрыторыю каля возера ў лесе. Яны спілавалі дрэвы на беразе, усталявалі столік, збіраліся зарыбіць вадаём. Але зрабілі гэта, не параіўшыся з уладамі - тыя пагражаюць крыміналкамі і адміністратыўкамі, піша «Перспектива».

Таксама ў ходзе работ прыбралі тэрыторыю і змянілі берагавыя схілы. Улады пакуль не даведаліся, хто менавіта гэта зрабіў. Мяркуюць, што гэта рабілі «цішком» і ўначы. У лістападзе прайшоў сход ініцыятыўнай групы — у чыноўнікаў ёсць прозвішчы гэтых людзей. Але «падазраваныя» не прызнаюцца. Стараста вёскі таксама маўчыць.

У мінулым з вадаёма запампоўвалі ваду для пажаратушэння. Ён зарос і страціў прывабнасць. Прылеглая да яго тэрыторыя ўваходзіць у лесфонд. Возера размешчана на землях райвыканкама. Да моманту абнаўлення кадастравай карты ў 2025 годзе вадаём нават не значыўся на ёй. Улетку аб’ект можа быць небяспечны — на вакацыі прыязджае шмат дзяцей, а знака аб забароне купання няма.

Органы ўлады, падкрэсліў старшыня Парэцкага сельвыканкама Андрэй Мацкевіч, «заўсёды гатовыя весці канструктыўны дыялог».

-Так, здараецца, часам людзі па няведанні праяўляюць празмерную самастойнасць, як у дадзеным выпадку, — заўважае Андрэй, — але пасля таго, як мы тлумачым, што так рабіць нельга, ідуць з намі на кантакт. А тут месяцамі хтосьці гаспадарыць, не паставіўшы ў вядомасць мясцовы орган улады. < … > Прыходзьце, чым можам — дапаможам. Але нормы заканадаўства ўжо парушаныя.

Жыхарам трэба было звярнуцца ў райвыканкам. Пасля гэтага вадаёмы далі б ацэнку і намецілі план мерапрыемстваў. Цяпер ініцыятыўнай групе пагражае як адміністратыўнае, так і крымінальнае пакаранне: за спіл дрэў, парушэнне экалагічных нормаў і правілаў пры добраўпарадкаванні воднага аб’екта, працу па расчыстцы вадаёма і паглыбленні дна без праектнай дакументацыі.

Чытайце таксама: Лідчанін браў грошы за добраўпарадкаванне магіл, але нічога не зрабіў. Яго будуць судзіць