Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Слоніме мужчына спілаваў верхавіну дрэва і атрымаў штраф

Сланімчанін спілаваў частку клёна, які рос у завулку побач з яго домам. Абрэзку ён ні з кім не ўзгадняў і дазволу не атрымліваў. У выніку 50-гадовага жыхара Слоніма аштрафавалі на 63 рублі.

Усё адбылося восенню гэтага года. Клён вастралісты перашкаджаў сланімчаніну, і ён вырашыў прыбраць яго верхавіну, зрэзаўшы больш, чым дапускаюць нормы.

Паводле слоў начальніка Слонімскай інспекцыі прыродных рэсурсаў Вольгі Стульневай, дзеянні мужчыны прызнаны незаконнымі, паведамляе «Слонімскі веснік». Мужчына абавязаны кампенсаваць нанесеную шкоду — 63 рублі.

Моцнае пашкоджанне дарослага дрэва перашкаджае яго нармальнаму росту і можа пагоршыць экалагічную сітуацыю ў горадзе. Без спецыяльных ведаў і дазволаў такія работы праводзіць нельга.

За спілоўванне або пашкоджанне дрэў, кустоў і іншай расліннасці без дазволу ў Беларусі надыходзіць адказнасць па артыкуле 16.17 КоАП. Незаконнае выдаленне або перасадка дрэў і кустоў у населеных пунктах, а таксама іх пашкоджанне або знішчэнне, як і псаванне кветнікаў і газонаў, караюцца штрафам да 30 базавых велічынь для фізічных асоб, ад 10 да 200 базавых — для індывідуальных прадпрымальнікаў і ад 20 да 300 базавых — для юрыдычных асоб.