Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Рачны флот у Гродне пераходзіць на зімовыя стаянкі

Пасажырскія і грузавыя судны рыхтуюцца да зімовай стаянкі - канчаткова ўвесь флот спыніць рух з 15 снежня. Тым часам спецыялісты паглыбляюць дно Нёмана, паведамляе ТРК «Гродна».

Рух на Аўгустоўскім канале, а таксама на большасці вадаёмаў спыніўся. На зімовых стаянках будуць рамантаваць судны і складаць графікі на будучы год — рух адновіцца ранняй вясной, з надыходам першага цяпла.

Цяпер кампанія «Белводшлях» ачышчае дно і паглыбляе рэчышча Нёмана. Адмысловы плывучы кран у раёне Новага маста дастае са дна пясок і камяні - іх вывозяць на баржы.

Што адбываецца з ракой Нёман?

Паводле інфармацыі ТРК «Гродна», у гэтым навігацыйным сезоне «ўзровень вады ў Нёмане быў стабільным». Паказчыкі трымаліся на «сярэдніх шматгадовых адзнаках і не перашкаджалі суднаходству» — каля 115 см, сведчаць паказчыкі Гродзенскага гідрапаста.

Згодна з графікам гідрапаста, з верасня 2025 года назіраецца рост узроўню вады ў рацэ — з 47 см восенню да 108 см у снежні.

У цэлым жа з-за кліматычных змен узровень вады ў Нёмане штогод зніжаецца, улетку дасягаючы крытычнай адзнакі для суднаходства. У сакавіку 2022 года з-за адсутнасці дажджоў узровень вады на Нёмане ўпаў амаль удвая. У жніўні таго ж года ўзровень вады ў Нёмане пад Гроднам складаў 61 см. У 2022 цеплаход «Вольга Соламава» давялося перагнаць на Аўгустоўскі канал.

З сярэдзіны траўня 2023 года ўзровень вады ў Нёмане каля Гродна зноў быў на небяспечна нізкай адзнацы. У чэрвені ён дайшоў да 55 см. Асцерагаліся нават праблем з водазабеспячэннем у прылеглых да ракі населеных пунктах, запаволенні прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Спад вады таксама фіксавалі ў 2024 годзе.

Чытайце таксама: Па Нёмане з «Вольгай Соламавай». Як вінтажны цеплаход катаў гродзенцаў на дачы, у Друскенікі і проста па рацэ