Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Свіслацкім раёне адкрыюць Дом банкухі

У сераду 10 снежня ў мястэчку Поразава Свіслацкага раёна адкрыюць Дом банкухі. Гэта ўнікальны пірог, які захаваўся ў Беларусі толькі ў адным рэгіёне. Тут, як плануецца, можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе па прыгатаванні дэсерту, даведацца сакрэты мясцовай кухні і правесці дэгустацыю, паведамляе Telegram-канал «Культура Гродзеншчыны».

Банкуху, або пірог-дрэва, у 2019 годзе ўнеслі ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. У краіне ўсяго дзве майстрыхі выпякаюць яго паводле старога рэцэпта — поразаўчанкі Алена Казюк і Ганна Шалкевіч, пісала «Гродзенская праўда». У Польшчы падобны пірог носіць назву сэн́кач, у Літве — шакоціс. Падобныя тарты пачалі выпякаць у Гродне.

У класічным варыянце гатаваць страву трэба амаль цэлы дзень на адкрытым агні печы. На прыгатаванне аднаго пірага сыходзіць каля 50−60 яек, па кілаграме сметанковага масла, смятаны, мукі і цукровай пудры, крыху ваніліну. А яшчэ некалькі мяшкоў дроў. Да 1990-х банкуху традыцыйна пяклі па святах: на вяселле, хрэсьбіны.

Пірог доўга захоўвае свежасць. У сценах Поразаўскага сектара культуры і вольнага часу можна нават убачыць банкуху чатырохгадовай даўніны.