Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Гродне прадаюць пяльменную — кафэ адкрылася менш за год таму

Кафэ «Пельменная 1961» на вуліцы Ажэшкі выставілі на продаж. Згодна з аб’явай на пляцоўцы «Куфар», установа каштуе 150 тыс. руб.

Уладальнік адзначае, што бізнэс прыбытковы і «карыстаецца папулярнасцю сярод турыстаў і жыхароў», а таксама знаходзіцца ў гістарычным цэнтры горада.


Пяльменная на Савецкай, 23 адкрылася у канцы лютага 2025 года. Установа знаходзіцца на тым жа месцы, дзе ў савецкія гады працавала папулярная закусачная з пяльменямі.

У сваім Instagram уладальнікі адзначалі, што «аднавілі традыцыі, дадалі крыху сучаснасці і адкрылі нанова тое, што ніколі не сыходзіла з сэрцаў».

Згодна з сацсеткамі, «Пельменная 1961» таксама працуе на вуліцы Ажэшкі, яшчэ адна кропка ёсць у Брэсце.

Чытайце таксама: «Гатавалі смачна і не эканомілі на мясе». Гродзенцы настальгуюць па «Пяльменнай» у цэнтры