Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Кальян-бар ад тытунёвай фабрыкі ў Гродне

У Доме рыбака на вуліцы Замкавай, 10 адкрыюць кальянны бар Maldiva. Гэта адбудзецца 19 ліпеня 2024 года ў 18:30. Яго ўладальнікам будзе Гродзенская тытунёвая фабрыка. Пра гэтага стала вядома са спіса вакансій, які апублікавала гродзенская «табачка».

Тытунёвая фабрыка адкрые ў Гродне новы бізнес — кальян-бар у цэнтры (абноўлена)
Кальян. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: pixabay.com / schmitma1

Кальян-бар будзе размяшчацца на другім паверсе будынка. Там ужо размяшчаецца кавярня «Крепкий белый», а таксама нэабістро Boboli.

UPD. Асноўны напрамак працы ўстановы — кальяны, ежа і музыка. Некаторыя карыстальнікі Instagram заўважылі ў каментарах, што па гэтым адрасе ўжо праце нэабістро Boboli, якое «па-за канкурэнцыяй». На гэта ўладальнікі Maldiva адказалі, што прыкладуць «максімум высілкаў, каб яны змянілі сваё меркаванне».

Але бачна, што ў новай установы ў старонцы ў Instagram няма звыклага зручнага афармлення: меню, захаваных сторыс, лакацыі, коштаў.

Каго шукаюць у новую ўстанову?

У Maldives адкрыта пяць вакансій, на якія шукаюць 14 чалавек:

  • Адміністратар

Патрабуецца два чалавекі з вышэйшай адукацыяй і вопытам працы. Абяцаюць заробак 2061,84 рублі, а таксама сацыяльны пакет.

  • Афіцыянт

Ва ўстанову шукаюць чатыры чалавекі на дзвюхзменную працу з прафесійна-тэхнічнай адукацыяй і вопытам працы. За гэтую працу гатовыя заплаціць амаль 1400 рублёў, таксама гарантуюць сацыяльны пакет.

  • Повар

Чатырох повараў шукаюць на кухню бара. Ад кандыдатаў патрабуюць прафесійна-тэхнічную адукацыю з вопытам працы поварам 4−5 разрадаў. Заробак і сацыяльны пакет абяцаюць такія ж, як і ў афіцыянтаў.

  • Кальян-майстар

Таксама ва ўстановую патрабуецца два кальян-майстры з заробкам больш за 1500 рублёў. Кандыдаты павінны мець прафесіянальна-тэхнічную адукацыю, а таксама вопыт працы.

  • Бармэн

Яшчэ ва ўстанову шукаюць двух бармэнаў з прафесійна-тэхнічнай адукацыяй і вопытам працы. Заробак абяцаюць амаль 1400 рублёў і сацыяльны пакет. Рэжым працы дзвюхзменны.

Чытайце таксама: Якія новыя ўстановы з’явіліся ў Гродне за паўгода, а якія закрыліся?

Чым яшчэ «няпрофільным» займаецца тытунёвая фабрыка?

Тытунёвая фабрыка «Нёман» вырабляе бытавыя маскі, перавозіць грузы, валодае гасцініцай «DRIVE-HOTEL», базай адпачынку «Привал», паляўнічай гаспадаркай і рыбалоўнай гаспадаркай у структуры аграэкатурыстычнага комплексу «Белый Лось».