Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Памяшканне пад бізнес на Леванабярэжнай у Гродне прадаюць

Памяшканне пад бізнес прадаюць на вул. Гарнавых, 1 у Гродне. Яно знаходзіцца на першым паверсе. Можна перавесці яго ў жылы фонд і зрабіць кватэру. Але пасля рэканструкцыі сквера на Леванабярэжнай месца абяцае быць прахадным.

Плошча памяшкання — 53,7 м². Сцены — без аздаблення. Можна ўладкаваць асобны ўваход пасля зацвярджэння праекта. Сцвярджаюць, што ў лакацыі выдатны аўтамабільны і пешаходны трафік.

Кошт- $ 75 000. Ён можа мяняцца. Цяпер ён у прыватнай уласнасці.

У верасні 2025 года ў Гродне адкрыўся абноўлены сквер па вуліцы Дарвіна. Леванабярэжная ператварылася ў назіральную пляцоўку, адкуль адкрываецца від на галоўныя славутасці горада.

Чытайце таксама: «Свайго месца для іх няма». У Гродне можа з’явіцца спартыўны сквер і скейт-пляцоўка