У Гродне з прадпрыемства на суседні ўчастак траплялі сцёкі з хімікатамі – аммонійным і нітратным азотам. Гэта прывяло да дэградацыі земляў лясніцтва. Фірму абавязалі выплаціць штраф за прычыненне шкоды навакольнаму асяроддзю, піша БелТА.
Эканамічны суд Гродзенскай вобласці абавязаў прадпрыемства выплаціць 9,1 тыс. руб. Суму спагналі ў даход рэспубліканскага бюджэту.
Пасля гэтага кампанія падала апеляцыю – яе разглядаў той жа эканамічны суд. Фірма не адмаўляла, што парушыла закон у галіне аховы навакольнага асяроддзя, але не пагадзілася з памерам прычыненай шкоды. Таксама кампанія паставіла пад сумнеў методыкі, якія выкарыстоўвалі пры разліку канцэнтрацыі забруджвальных рэчываў.
Кампанія правяла паўторнае даследаванне глебы, але суд гэтыя вынікі адхіліў. Фірма брала пробы пазней і ў іншых месцах – іх вынікі не аспрэчваюць першапачатковай праверкі глебы. Рашэнне суда набыло моц.
Чытайце таксама: У цэнтры Слоніма вырубалі дрэвы. Аказалася, незаконна — арганізацыю аштрафавалі




