Гродна рыхтуецца да юбілейнага Фестывалю нацыянальных культур, які пройдзе з 5 па 6 чэрвеня. Ужо апублікавана падрабязная праграма свята і карта падворкаў. Адкрыюць скульптуру аленя Святога Губерта, зладзяць начныя кінапаказы пад адкрытым небам, а адной з цэнтральных падзей стане ўрачыстае шэсце народнасцей.
Пятніца, 5 чэрвеня
11:00. Пасадка дрэў на «Алеі сяброўства» ў Каложскім парку.
11:30. Ускладанне кветак да брацкай магілы воінаў і партызан у парку Жылібера.
12:00. Агульнаабласны малебен у храмах вобласці.
12:00. Адкрыццё выставы-кірмашу ў Новым замку.
12:00. Закладка капсулы для нашчадкаў у “Фестывальным”.
12:30. Адкрыццё скульптуры аленя Святога Губерта на вул. Тэльмана.
14:00. Кніжная прэзентацыя ў абласной бібліятэцы імя Карскага.
14:00. Круглы стол у ГрДУ ім. Янкі Купалы.
15:00. Тэматычныя пляцоўкі абласцей краіны на Савецкай плошчы.
17:00—18:45. Канцэрт і акрабатычнае шоу ад кітайскіх артыстаў на Савецкай плошчы.
18:00. Канцэрт арганнай музыкі ў Лютэранскай кірхе.
18:00. Тэатралізаванае шэсце грамадскіх нацыянальна-культурных аб’яднанняў з Савецкай плошчы да плошчы Леніна.
19:00—23:00. Дыскатэка, выступленне гурта “Фабрика” і феерверк на плошчы Леніна.
24:00. Кінадворык пад адкрытым небам ад кінатэатра «Чырвоная зорка».
Субота, 6 чэрвеня
10:00. Праца тэматычных пляцовак.
10:00. Турыстычная выстава кірмаш у Новым замку.
Савецкая плошча
12:00. Адкрыццё другога фестывальнага дня.
12:30. Канцэрт аматарскіх калектываў краіны.
20:00. Спектакль па паэме Пушкіна “Цыганы” з удзелам Гродзенскага драмтэатра і музычнага тэатра “Рада”.
22:00. Канцэрт выканаўцаў Гродзенскага цэнтра культуры.
Вул. Ажэшкі, Савецкая, Замкавая, Найдуса, Віленская, Кастрычніцкая, Тэлеграфная.
12:00—18:00. Работа нацыянальных падворкаў.
Плошча Леніна
12:00. Сольны канцэрт эстрадна-сімфанічнага аркестра Nota-Band.
18:00. Цырымонія закрыцця фестывалю.
21:00. Канцэрт з удзелам Прэзідэнцкага аркестра краіны.
Парк Жылібера, летняя эстрада
11:00. Канцэрт з удзелам людзей з дадатковымі патрэбамі.
13:00. Абласны фестываль кнігі.
18:30. Канцэрт ад замежных студэнтаў ВНУ Гродна.
19:30. Канцэрт творчых калектываў Гродзенскага цэнтра культуры.
Кінатэатр “Чырвоная Зорка”
24:00. Кінадворык пад адкрытым небам.

Украінцы, карэйцы і грэкі: якія падворкі прадставяць на фестывалі?
Усяго на Фестывалі нацыянальных культур будзе працаваць 16 падворкаў – пазнаёміцца з народнасцямі можна будзе 6 чэрвеня. Улады таксама анансавалі, што ў самім фэсце паўдзельнічае 42 нацыянальнасці.

Чытайце таксама: Фестывалю нацыянальных культур споўнілася 25 гадоў. Як ён змяніўся за гэтыя гады




