Паркоўку адкрыюць каля паліклінікі УУС па вуліцы Астроўскага. Для гараджан стаянка будзе даступна праз некалькі дзён, паведамляе Telegram-канал «102.Неман». 

Паркоўку вырашылі адкрыць таму, што ў гэтай частцы горада не хапае стаянак – асабліва падчас правядзення святаў. Мясцовыя ўлады мяркуюць, што новая стаянка вырашыць гэтую праблему.

Заязджаць і выязджаць на паркоўку можна будзе з боку вуліцы Філарэта.

Чытайце таксама: У Гродне адну з дарожных развязак ператвораць у «турбакольца»

Денис Мисюля