Беларуска Марта актыўна вядзе сацсеткі і называе сябе “самай незвычайнай дзяўчынай з Гродна”. Справа ў тым, што Марта нечуючая, таму інфармацыю ў роліках перадае з дапамогай мовы жэстаў і апісвае свой блог як «ціхі і крэатыўны». 

У сацсетках Марта расказвае пра сваё жыццё: вяселле, выхаванне дзіцяці, падарожжы і іншыя знакавыя для яе падзеі – атрыманне вадзіцельскіх правоў і пакупка аўто. Некаторыя відэа Марта суправаджае музыкай, іншыя – пакідае без гуку.

У сваім TikTok-акаўнце гродзенка знаёміць аўдыторыю з будучым мужам – для гледачоў дзяўчына дадае субтытры.

«Яўген чуючы, а я глухая. Мне 25 гадоў, яму 35. Мы пазнаёміліся два гады таму на вяселлі, ён быў сведкам, а я са сваім сынам. Праз месяц пасля вяселля ён напісаў мне ў інстаграм, далей мы размаўлялі і ён запрасіў мяне на спатканне», – узгадвае Марта.

Гродзенка дымае і трэндавыя ролікі кшталту аглядаў на прысмакі і пранкаў («адправіла жаніху фота 18+»).

Паралельна з вядзеннем блога Марта працуе кандытарам – выпякае бента-тарты. Працэсам дзяўчына дзеліцца і ў сацсетках. Таксама супрацоўнічае з установамі.

Зараз у Instagram Марты амаль 18 тыс. падпісчыкаў, а ў TikTok – 1,8 тыс.

Чытайце таксама: Як развіваюцца адносіны блогера з Гродна з “нявестай” з “Давай поженимся”