Дзень Рэспублікі, які адзначаюць у Беларусі 3 ліпеня, пройдзе і ў Гродне. У праграме: парад аўтаплатформ, выстава рэтра-аўтамабіляў і музычныя выступленні. Назвалі і імя хэдлайнера – ім стане расійскі выканаўца.

Праграма святкавання на Дзень Рэспублікі (3 ліпеня) ў Гродне

З рэтра-аўтамабілямі і хэдлайнерам з Расіі. Як у Гродне адзначаць 3 ліпеня - Дзень Рэспублікі?

Хто стане хэдлайнерам свята?

Запрошанай зоркай на 3 ліпеня ў Гродне стане расійскі выканаўца Niletto. Музыка выступіць на плошчы Леніна – канцэрт пачнецца ў 22 вечара.

Niletto выступае ў поп і хіп-хоп жанрах. Сярод найбольш вядомых песень — “Любимка”, “Когда тебе будет грустно”, “Краш” і “Худи”.

Чаму мы пішам Дзень Рэспублікі, а не Дзень Незалежнасці?

Беларускія ўлады з 1996 года называюць Днём Незалежнасці дату 3 ліпеня. Але гэтая дата насамрэч ніяк з абвяшчэннем незалежнасці Беларуссю не звязаная. У гэтым дзень у 1944 годзе Мінск вызвалілі ад нямецкай акупацыі. Пры гэтым палова краіны, у тым ліку заходнія гарады, такія як Гродна і Брэст, заставаліся пад акупацыяй.

Да 1996 года Дзень Незалежнасці адзначаўся 27 ліпеня. Гэта лагічная дата, бо менавіта ў гэты дзень у 1990 годзе Вярхоўны Савет БССР прыняў дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. Праз год, 25 жніўня 1991 года, дэкларацыя набыла сілу канстытуцыйнага закону. Таму свята 3 ліпеня цалкам можна называць Днём Рэспублікі, бо так яго і называюць беларускія ўлады. Але называць яго Днём Незалежнасці – нелагічна.

Читайте также: “Проста бомба”. Гродзенцы спрачаюцца, ці варта было праводзіць дрыфт у цэнтры горада