Інфармацыя аб грамадскіх абмеркаваннях па рэканструкцыі былой бальніцы №2 пад шматкватэрныя дамы з’явілася ў Telegram-канале Гродзенскага гарвыканкама. Днём раней навіну апублікавала дзяржгазета “Гродзенская праўда”, а пасля — выдаліла публікацыю.
Былую бальніцу на Гагарына, 5 прапануюць рэканструяваць пад жылы комплекс. На першых паверхах размесцяць крамы і офісы, а жылая плошча складзе 7, 6 тыс. м. кв. У дварах уладкуюць 107 парковачных месцаў.
Гараджане змогуць выказацца з 10 па 24 жніўня 2026 — падчас правядзення грамадскіх абмеркаванняў. Зрабіць гэта можна даслаўшы заўвагі і прапановы на электронныя пошты [email protected] або [email protected] з паметкай «грамадскае абмеркаванне».
Прэзентацыя праектаў адбудзецца 20 жніўня па адрасе пл. Тызенгаўза, 3, каб. 1.
Вынікі грамадскіх абмеркаванняў апублікуюць да 7 верасня.
Пры гэтым матэрыялы для грамадскіх абмеркаванняў па стане на раніцу 5 жніўня ўсё яшчэ не былі апублікаваны на сайце гарвыканкама.
Чытайце таксама: Паказалі, як змяніўся гродзенскі піўзавод за час рэканструкцыі




