Могілкі ў раёне станцыі Аульс у Гродне пашыраць – прыкладна на 18,5 футбольных палёў. Месца размяшчэння зямельнага ўчастка на стадыі ўзгаднення.
Закупкай і ўзгадненнем займаецца Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка. Іх завершаць да канца лістапада 2026 года.
Арыенціровачны плошча зямельнага ўчастка – 131 930 м.кв. Гэта прыкладна 18,5 футбольных палёў.
Пашырэнне могілак па генплане
Пашырэння могілак прадугледжана генпланам Гродна. У ім сказана, што тэрытарыяльны рэсурс могілак «Аульс» практычна вычарпаны — на 95% і не можа забяспечыць патрэбнасць ва ўчастках для пахавання да 2030 года. Таму могілкі вырашылі “развіваць”.
Першапачаткова меркавалі два сцэнары: з традыцыйнай формай пахавання і міксам — традыцыйнай формай пахавання і пахаваннямі ў калумбарыі.
У першым выпадку збіраліся дадаць да могілак 97 га. Для гэтага трэба было вывесці з сельскагаспадарчага абароту зямлі СВК «Путрышкі» і СВК «Прагрэс-Верцялішкі».
У другім выпадку меркавалі суадносіны 70% – традыцыйная форма пахавання і 30% – пахавання ў калумбарыі. Тады спатрэбілася б 70 га зямель з перспектывай змяншэння, прыняўшы суадносіны відаў пахавання 50% на 50%.
Засваенне могілак будуць ажыццяўляць паэтапна і па меры неабходнасці.
Пасля 2030 года могілкі пашыраць на землі сельскагаспадарчага прызначэння ў раёне аўтамабільнай дарогі Р-44 – гэта дадатковыя 100 га. Горад павінен кантраляваць тэрыторыю і не дапусціць на ёй пазапланавую забудову.



