Установа з азіяцкім ф’южэнам у Гродне “NОМО” адкрылася на вул. Ажэшкі, 1. Яшчэ некалькі тыдняў таму там працавала кавярня “Хотей” – але яна зачынілася.
У новай установе ўпор робяць на сушы і плячэй. Таксама ёсць гарачае, покэ, локшына і дэсерты. У сярэднім стравы каштуюць 30 рублёў, дэсерты – 10. Меню распрацаваў шэф-кухар Аляксандр Кулеш.
Установу называюць “ізакая” – гэта традыцыйны японскі бар або карчма.




– Месца, дзе спалучаюцца смакі азіяцкай кухні, спакойная атмасфера і ўвага да кожнай дэталі стравы, – пішуць пра ўстанова ўладальнікі.
Час працы: 12:00-23:00


