Генпадрадчык ТАА «РэгіёнГорБуд» узводзіць другі паверх будучага медцэнтра. Усяго ж праект прадугледжвае чатыры паверхі ў клініцы. Каб паскорыць будоўлю, арганізавалі двухзменку, паведамляе «Перспектыва». 

Заказчык – Упраўленне капітальнага будаўніцтва Гродна, – ацэньваў прыкладныя тэрміны выканання работ у 14-15 месяцаў.

Да будаўніцтва стаматалагічнага цэнтра на Дубко прыступілі у кастрычніку 2025 года – тады ж будаўнікі сутыкнуліся з першымі складанасцямі. Пры ўсталёўцы апорных канструкцый натыкаліся на старыя падмуркі і цэглу, якія засталіся ў зямлі. Меркавана, гэта фрагменты цагельні, якая існавала там у мінулым.

Летам 2026 года спецыялісты займаліся сценамі і абсталявалі пад’язныя шляхі.

Завяршыць будаўніцтва цэнтру плануюць у другім квартале 2027 года.

Што з’явіцца ў стаматалагічным цэнтры на Дубко?

У чатырохпавярховым цэнтры будзе лячэбна-хірургічнае і рэнтгеналагічнае аддзяленне, аперацыйны блок, а таксама блок для экстранага прыёму інфіцыраваных пацыентаў. Таксама плануюць зрабіць фізіятэрапеўтычны кабінет і зубатэхнічную лабараторыю.

Для працы клінікі плануюць закупіць сучаснае абсталяванне: камп’ютарны тамограф, дэнтальны апарат і 3D-друкарку для зубных пратэзаў.

Чытайце таксама: Гродзенец з ДЦП скончыў медуніверсітэт і стаў выкладчыкам у каледжы, дзе сам вучыўся