На скрыжаванні Белыя Росы-Дзяржынскага, а таксама на вуліцах Курчатава і Славінскага ў святлафораў з’явіліся левапаваротныя секцыі. Цяпер перасякаць палосы вадзіцелі будуць пасля таго, як на святлафоры загарыцца стрэлка – гэта зробіць дарожны рух бяспечней.

Цыкл стрэлкі настроены яшчэ не ўсюды, пакуль вядуцца наладачныя работы, піша «АвтоГродно». 

Абнаўляць святлафоры гарадскія ўлады планавалі яшчэ ў ліпені 2026 года. Прыярытэт у абнаўленні аддавалі дарожным участкам з вялікай колькасцю машын і мікрараёнам, якія актыўна развіваюцца. Таксама планавалі абсталяваць узнятыя пераходы, каб вадзіцель загадзя скідаў хуткасць, а рызыка аварыі зніжалася.

Чытайце таксама: Гродзенцы папрасілі абсталяваць пешаходны пераход на небяспечным участку — у ДАІ адмовілі