Здароўе і спорт

Чым заняць дзяцей на пікніку? 10 гульняў для адпачынку на прыродзе або на лецішчы

Што рабіць, пакуль смажыцца шашлык ці самім хочацца адпачыць, а дзяцей трэба чымсьці заняць? Варта выдаткаваць трохі часу, каб навучыць дзяцей новым гульняў. Хай яны цікава бявяць час на свежым паветры, а не ў тэлефонах. А вы ў гэты час зможаце спакойна займацца сваімі справамі або адпачываць. Рэдакцыя Hrodna.life знайшла гульні для дзяцей, якія не патрабуюць асаблівай падрыхтоўкі.

Да гэтага мы ўжо пісалі пра гульні для дарослых у чаканні шашлыка.

Гульні з мячом

«Штáндар»

Што патрэбна:

  • мяч;
  • выбраць таго, хто водзіць, можна з дапамогай лічылкі;
  • намаляваць кола і паставіць у цэнтр вядоўцу. Астатнія — на адзін-два крокі ад цэнтра, каб утварыць кола.

Правілы:

Вядоўца ў цэнтры кола падкідвае мяч угару і называе імя каго-небудзь з удзельнікаў гульні. Той, чыё імя назвалі, павінен злавіць мяч, а астатнія хутка разбегчыся ў розныя бакі. Той, хто злавіў мяч, мусіць крыкнуць «Штандар!» ці «Стоп!», а гульцы павінны адразу спыніцца.

Задача вядоўцы — трапіць мячом у любога гульца. Гульцы не могуць зрушыць з месца, але могуць адхінацца ад мяча.

Дзіцячая гульня з мячом «Штандар». Ілюстрацыя Hrodna.life

Калі вядоўца прамахнуўся, ён сам зноў ловіць мяч і гульня працягваецца. Усе гульцы далей разбягаюцца ў розныя бакі. Той жа гулец павінен злавіць мяч, вярнуцца ў цэнтр круга і крыкнуць «Штандар!» ці «Стоп!».

Калі ўдалося трапіць мячом у гульца, той становіцца новым вядоўцам. Калі ён ні ў каго не трапіў - ён водзіць зноў.

«Вавёрка»

Што патрэбна:

  • мяч;
  • сцяна.

Правілы:

Трэба па чарзе кідаць мяч у сцяну і пераскокваць праз яго, калі ён адскочыць на зямлю. Калі скачок не атрымаўся, гульцу прысвойваюць літару з ключавога слова, напрыклад — «Вавёрка» (можна прыдумаць любое іншае).

Калі гулец «збярэ» цэлае слова, ён выбывае з гульні.

«Зямля, вада, паветра, агонь»

Што патрэбна:

  • мяч.

Правілы:

Усе становяцца ў кола, у сярэдзіне — вядоўца.

Вядоўца кідае мяч аднаму з гульцоў і павінен вымавіць: «зямля», «вада», «паветра» або «агонь».

Што гулец павінен сказаць, калі яму кінулі адно з чатырох слоў:

  • «зямля» — назваць хатнюю або дзікую жывёлу;
  • «вада» — назва якой-небудзь рыбы;
  • «паветра» — назва птушкі;
  • «агонь» — усе павінны некалькі разоў хутка пакружыцца, узмахваючы рукамі.

Потым мяч вяртаецца вядоўцы. Тыя, каму не ўдаецца правільна адрэагаваць на словы вядоўцы, выходзяць з гульні.

Гульня з мячом «Зямля, вада, паветра, агонь». Ілюстрацыя Hrodna.life

«Дясятачкі»

Што патрэбна:

  • мяч,
  • сцяна.

Правілы:

Сутнасць гульні - трэба ўдараць мяч аб сцяну, лавіць яго і выканаць як мага больш заданняў.

Першы гулец імкнецца выканаць як мага больш пунктаў. Калі ён збіўся, то мяч пераходзіць да наступнага гульца. Выйграе той, хто змог выканаць усе 10 пунктаў:

10 разоў — кінуць мяч аб сцяну і злавіць;
9 разоў — кінуць мяч аб сцяну, пляснуць у ладкі і злавіць;
8 разоў — кінуць мяч аб сцяну, 2 разы пляснуць у ладкі і злавіць;
7 разоў — кінуць мяч аб сцяну правай рукой і злавіць;
6 разоў — кінуць мяч аб сцяну левай рукой і злавіць;
5 разоў — кінуць мяч аб сцяну з-пад нагі і злавіць;
4 разы — павярнуцца спінай да сцяны, кінуць мяч аб зямлю паміж ног. Ён спачатку ўдараецца аб зямлю, потым аб сцяну, пасля гэтага злавіць мяч;
3 разы — ударыць мяч аб сцяну тры разы запар, склаўшы рукі як у валейболе;
2 разы — з заплюшчанымі вачыма кінуць мяч аб сцяну і злавіць;
1 раз — кінуць мяч аб сцяну, абярнуцца вакол сябе і злавіць.

Дзіцячая гульня з мячом «Дзясятачкі». Ілюстрацыя Hrodna.life

Калі гулец збіўся, мяч перадаецца наступнаму. А ён наступны раз пачынае з таго пункта на якім збіўся.

Ускладніць можна тым, што пачынаць гулец павінен спачатку, з лічбы 10.

Заданні можна прыдумаць самім.

«Статуя»

Што патрэбна:

  • мяч.

Правілы:

Гульцы становяцца ў кола і перакідваюць мяч адзін аднаму. Хто не злавіў мяч, павінен працягваць гульню, стоячы на адной назе. Калі ў такой позе яму ўдасца злавіць мяч, то пакаранне здымаецца. Калі гулец не змог злавіць мяч у такім становішчы — апускаецца на абодва калена. Калі здолее злавіць мяч — даруецца ўсё. Пры чацвёртай памылцы гулец выходзіць з гульні.

Актыўныя гульні для дзяцей з мячом. Ілюстрацыя Hrodna.life

Гульні на спрыт

«Чырвонае святло — зялёнае святло»

Задача гульні:

  • гульцы павінны закрануць «святлафора», непрыкметна наблізіўшыся да яго.

Ход гульні:

  • выбраць вядоўцу, які будзе «святлафорам»;
  • вядоўца становіцца спінай на адлегласці 5 метраў ад астатніх дзяцей;
  • «святлафор» стаіць, не паварочваючыся, і лічыць уголас да дзесяці: «Адзін, два, тры… дзесяць — чырвонае святло!». Пакуль ён лічыць, гульцы хутка перасоўваюцца наперад.

Са словамі «чырвонае святло!» вядоўца хутка абарочваецца, а гульцы заміраюць на месцы. Тых, хто паварушыўся, вядоўца выпраўляе назад на старт.

Вядоўца можа зрабіць гульню цікавей, калі будзе мяняць хуткасць пры ліку. Гульня скончаная, калі ўсе ўдзельнікі дакрануцца да «святлафора».

«Трэці лішні»

Ход гульні:

  • гульцы становяцца ў кола па двое, адзін за адным, тварам у кола;
  • выбіраюць вядоўцу і аднаго вольнага гульца, які пачне;
  • вядоўца пачынае даганяць гульца, і яны могуць бегаць толькі па знешнім коле;
  • гулец, якога даганяюць, можа забегчы ў кола і ўстаць перад адной з параў унутр кола;
  • уцякае той гулец, які аказаўся «трэцім лішнім» у знешнім коле;
  • вядоўца працягвае даганяць гульцоў, пакуль не зловіць каго-небудзь з іх і яны мяняюцца месцамі. Каго дагналі - становіцца вядоўцам.

«Вышэй ногі ад зямлі»

Гульня на спрыт, хуткасць і ўвагу.

Ход гульні:

  • па лічылцы выбраць вядоўцу;
  • вядоўца стаіць на зямлі, а астатнія разбягаюцца і ўстаюць на любое ўзвышша, каб ногі не дакраналіся да зямлі (лаўка, лесвічка, лаўка);
  • гульцы знаходзяцца на ўзвышшы не больш за 10 секунд — потым павінны перабегчы на іншае месца;
  • гульцы, бегаючы, мяняюць месца размяшчэння, а вядоўца павінны іх злавіць, пакуль яны знаходзяцца на зямлі;
  • гулец лічыцца злоўленым, калі вядоўца да яго дакранецца.
«Вышэй ногі ад зямлі» — класічная дзіцячая гульня. Ілюстрацыя Hrodna.life

Гульні на ўважлівасць

Гульня «Воплескі»

Падрыхтоўка да гульні:

  • неабходна кожнаму з гульцоў прысвоіць нумар па колькасці гульцоў. Калі гуляе 5 чалавек — то ад 1 да 5;
  • запомніць (лепш — адрэпетаваць) паслядоўнасць: воплеск дзвюма рукамі па каленах, воплеск у ладкі, пстрычкі правай, затым левай рукой.
«Воплескі» — адна з гульняў, якія развіваюць ўважлівасць. Ілюстрацыя Hrodna.life

Ход гульні:

На кожную з пстрычак трэба называць лічбу гульца. Пстрычка правай — свой нумар, левай — таго, каму перадаеш ход. Паслядоўнасць пачынае гулец, каму перадалі ход.

Хто не пачне пляскаць і пстрыкаць пасля назвы свайго нумара — выбывае. Калі пры пстрычцы левай гулец назваў нумар ўдзельніка, які ўжо выбыў, то ён таксама выбывае.

«Тры, трынаццаць, трыццаць»

Трэба выбраць вядоўцу.

Пасля прыдумаць 3 рухі, якія гульцы будуць рабіць, калі пачуюць лікі 3, 13 і 30. Напрыклад:

  • 3 — скачок на месцы.
  • 13 — пляснуць рукамі над галавой.
  • 30 — абняць суседа справа.

Затым ён называе гэтыя лікі ў адвольным парадку. Хто памыліцца — становіцца вядоўцам. Гульню можна ўскладніць, калі паскорыць тэмп.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024

Як атрымаць задавальненне і папулярызаваць беларускую мову размовамі пра гісторыю і сэкс — расказала журналістка з Гродна

Калі ў 2021 годзе некаторыя плакалі ад горычы паразы ці збіралі з аскепкаў разбітага “я”…

14 мая 2024

Хворы выкінуўся праз акно, скарга на асенізатараў, гадавіна смерці Ажэшкі: чым жыў Гродна 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з мясцовай газеты…

12 мая 2024

Байкфэсты, Viva Braslav і электронная музыка ў антуражы Burning Man. Сабралі фестывалі лета-2024 у Беларусі

Паслухаць класіку ці джаз у замкавым двары, патусавацца з байкерамі на беразе возера, адзначыць Купалле…

10 мая 2024