У Беларусі Дзень Перамогі адзначаюць 9 траўня — парадамі, мітынгамі і канцэртамі па ўсёй краіне. У іншых краінах Еўропы датай капітуляцыі нацысцкай Германіі лічаць 8 траўня: праз розніцы ў часовых паясах адна і тая ж падзея адбылася быццам бы ў розныя дні. Нядзіўна, што і адзначаюць гэтую падзею па-рознаму. Свой унёсак зрабіла і вайна ва Украіне. Напрыклад, у Расіі некаторыя гарады адмовіліся ад традыцыйнага параду ў Дзень Перамогі. Hrodna.life паглядзеў, як праходзіць 8 ці 9 траўня ў іншых краінах.
У Нямеччыне 8 траўня лічыцца Днём вызвалення ад нацыянал-сацыялізму. Жыхары Берліна прыносяць кветкі да мемарыяла ў Трэптаў-парку, актывісты праводзяць асобныя мерапрыемствы. Першапачаткова ўлады Бэрліна забаранілі выкарыстоўваць 8 і 9 траўня сцягі Расеі і Украіны, сімвалы і песні, але ўкраінскія актывісты падалі ў суд і выйгралі. Забарона на ўкраінскія сцягі была знятая, расейскі сцяг дазволілі дэманстраваць падчас шэсця «Неўміручы полк».
У гэтым годзе Латвія на заканадаўчым узроўні забараніла мерапрыемствы, звязаныя з Днём Перамогі. Згодна з Законам «Аб забароне правядзення пэўных публічных мерапрыемстваў 9 траўня», забараняецца праводзіць парады і мітынгі, муніцыпальным органам нельга выдаваць дазвол на такія мерапрыемствы, да 10 траўня нельга выкарыстоўваць піратэхніку.
«9 траўня сімвалізуе акупацыю і анексію Латвіі ў складзе Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік (СССР), гэта дзень, які пэўная частка грамадства адзначае як дзень праслаўлення таталітарнага і акупацыйнага рэжымаў» — цытуе закон Delfi.
Ужо другі год 9 траўня ў Латвіі абвешчаны Днём памяці ахвяраў расейскай агрэсіі ва Украіне. Па краіне абвясцілі жалобу і забаранілі любыя святкаванні.
Чытайце таксама: Феерверк на Дзень Перамогі ў Гродне падаражэў на траціну. Вось колькі ён каштуе
У Літве за дэманстрацыю савецкай сімволікі - георгіеўскай стужкі, чырвонай зоркі - прадугледжаны штраф да € 700. Таксама з 1 траўня 2023 года ў краіне дзейнічае закон аб дэсаветызацыі, паводле якога нельга выкарыстоўваць сімвалы (помнікі, назвы вуліц, святы) таталітарных і аўтарытарных рэжымаў. У мінулым годзе 8 траўня, як піша партал Irt.It, рускамоўная абшчына ўскладала кветкі да мемарыялаў.
У Эстоніі можна прыйсці з кветкамі на могілкі, але нельга дэманстраваць ніякія сімвалы. Усе публічныя сходы забароненыя, за парушэнне — штраф € 1200. Партал postimees.ee паказвае, што сёння ў Эстоніі ўжо ўсклалі кветкі на магілу салдатам.
У некаторых краінах ЕС 9 траўня адзначаюць Дзень Еўропы, але звязаны ён не з заканчэннем вайны ў Еўропе, а з дэкларацыяй аднаго з бацькоў-заснавальнікаў Еўрасаюза Роберта Шумана, якую той апублікаваў 9 траўня 1950 года. Напрыклад, у Вільні 9 траўня традыцыйна праходзяць выставы, канцэрты, урачыстыя мітынгі, кірмашы.
Чытайце таксама: На Дзень перамогі ў цэнтры Гродна перакрыюць вуліцы. Дзе нельга будзе праехаць 9 траўня
Ва Украіне ў каляндар падзей унеслі змены. Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі 8 траўня падаў у Вярхоўную Раду законапраект, у якім прапанаваў зрабіць 8 траўня Днём памяці і перамогі над нацызмам у Другой сусветнай вайне 1939−1945 гадоў. Таксама Зяленскі падпісаў указ, згодна з якім 9 траўня ва Украіне будзе днём Еўропы.
У Расіі сёлета дзясяткі гарадоў адмовіліся ад традыцыйнага параду да Дня Перамогі. Паводле падлікаў журналістаў партала «Вёрстка», 24 гарады ў Расеі і акупаваным Крыме скасавалі парады ў гонар 9 траўня. Нягледзячы на гэта, Дзень Перамогі ў Расіі будуць адзначаць амаль гэтак жа шырока, як і ў мінулыя гады, паведамляе выданне.
У ноч на 9 траўня расійскі бок нанёс удар па Украіне. Ракеты ўдалося збіць на падлёце да Кіева.
Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…
Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…
Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…
Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…
У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…
Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…