Полезное

Мядовыя соты, саджанцы персіка і бульба з капустаю. Што прадаюць на восеньскім кірмашы ў Гродне

Купіць мёд прапаноўвалі па 5 рублёў, а мядовыя соты аддавалі за 4,5. Многія прыязджалі па саджанцы, іншыя — зрабіць запасы агародніны на зіму. Кірмаш «Агравосень — 2022» праходзіць у Гродне, на Індурскай шашы, 9. Ён будзе працаваць да 30 кастрычніка. У нядзелю 3 кастрычніка карэспандэнты Hrodna.life паехалі на кірмаш даведацца, што хочуць купіць гараджане і колькі гэта каштуе.

Дрэвы, кветкі і кусты

Нягледзячы на дажджлівы дзень, і прадаўцоў, і пакупнікоў на кірмашы было нямала. Некаторыя прыехалі здалёк, як сялянская фермерская гаспадарка «Брукіш» з вёскі Гушыцы. Яны прапануюць пакупнікам кусты буякаў розных гатункаў - «Чандлер», «Патрыёт», «Брыгіта блю». Каштуе кожны кусцік 12 рублёў.

З даволі рэдкіх у нас кустоў на кірмашы прапаноўвалі бружмель. Куст любога гатунку, хоць «Індыга», хоць «Джэм», хоць «Захапленне» можна было купіць за 15 рублёў.

З дэкаратыўных дрэў часцей за ўсё прапаноўвалі туі. Самыя маленькія — ад 4,5 рублёў, вышэйыя — па 22.

Увагу шматлікіх пакупнікоў прыцягнулі саджанцы абрыкосаў і персікаў. Па словах прадаўцоў, гэтыя дрэвы даюць буйныя плады, якія спеюць прыкладна ў канцы ліпеня — пачатку жніўня.

Тым, хто купляў дрэўцы, расказвалі, дзе іх лепш пасадзіць і як даглядаць.

Пчалы за шклом і дэгустацыя мёду

Пчаляры прывезлі з сабой на кірмаш не толькі мёд, але і пчол. Насякомыя сядзелі на сотах у хатках з пластыка, або за шклом. Асабліва радавала гэтае відовішча дзяцей.

На выбар пакупнікам прапаноўвалі мёд розных гатункаў - майскі, разнатраўны, лясны. Жадаючыя маглі пакаштаваць мёд прама на месцы. Прадавалі літр мёду за 10 рублёў, а пяргу — за 9.

«З вёскі, беў зімікатаў»

З гародніны на кірмашы прадавалі квяцістую капусту па 4 рублі. Перцы прапаноўвалі па рублю за тры штукі. Бульбу і і капусту можна было купіць па 60 капеек.

Чытайце таксама: Байки с дачи и рецепты заготовок от Николая Таранды

Грушы гатункаў «Бэрэ ранняя» і «Корн» каштавалі па 4 рублі. Яблыкі «Каштэля» і «Голдэн Міленіум» можна было знайсці па кошце ад 1,5 рублёў, слівы ад — 2,5 рублёў.

Самы папулярны аргумент, якім прадаўцы нахвальвалі свой тавар быў «з вёскі, без хімікатаў». Пакупнікі часцей за ўсё тлумачылі цікавасць да кірмашу падрыхтоўкай да халоднага сезона. Адны збіраліся папоўніць каморы і зрабіць закаткі на зіму, іншыя — акультурыць свае дачныя ўчасткі.

Чытайце таксама: Словил хайп и стал фермером. Программист из Гродно закапывает гречку в землю и выращивает ягоды годжи

Капуста — на 137%, гречка — на 68%. Как изменились «замороженные» год назад цены на продукты: проверили в гродненском магазине

Трава у дома: гродненка 5 лет готовит сорняки и готова поделиться рецептами

Падзяліцца

Апошнія запісы

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024

Скрадзеныя куры, рыбакі-тапельцы, вяртанне каштоўнасцяў з Расіі: якім быў Гродна 100 гадоў таму — у матэрыялах мясцовай прэсы

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Пра што пісалі тагачасныя журналісты і што чыталі…

13 красавіка 2024

Кінуў амерыканскі футбол, каб займацца рэслінгам. Гродзенец Мікалай пачаў у Швецыі выступаць на рынгу і нават «змяніў імя»

Гродзенца Мікалая Лапкоўскага на вуліцах Стакгольма могуць назваць Дзімам - і ён адгукнецца. Менавіта пад…

12 красавіка 2024

Топ-7 касмічных вуліц Гродна: куды пайсці на шпацыр у Дзень Касманаўтыкі

Сусветны дзень касманаўтыкі адзначаюць 12 красавіка. У Гродне пра яго нагадваюць касмічныя тапонімы - турфірма…

12 красавіка 2024

«Адвакат мяне заблакаваў». За што завочна судзяць беларускіх актывістаў і чым гэта пагражае

У Telegram-канале беларускага Следчага камітэта "Спецпроизводство", акрамя публічных дзеячаў, пачалі з'яўляцца актывісты з рэгіёнаў і…

11 красавіка 2024