Юбілей гродзенскага гісторыка і краязнаўцы Алеся Госцева адзначылі 4 мая ў Цэнтры гарадскога жыцця. Там сабраліся вучні і паплечнікі юбіляра. Імянінніка падчас святкавання чакаў сюрпрыз — уласны партрэт ад мастака Алеся Сурава. Па просьбе Hrodna.life сябры і блізкія расказалі пра Алеся Госцева.

Алесь Госцеў: “У 70 гадоў жыццё толькі пачынаецца!”

Ці не засланы казачок?

Мікола Таранда: Алесь прыйшоў у аб’яднанне «Паходня» на самым пачатку яго існавання. У 1986 годзе мы яго ўжо ведалі. Напачатку быў пэўны недавер да яго — ці не падаслала новага чалавека КДБ? Але ён удзельнічаў ва ўсіх нашых імпрэзах і гістарычных экскурсіях, хутка сышоўся з сябрамі клуба, заслужыў іх павагу тым, як збіраў і захоўваў гістарычныя звесткі. Калі вышла яго першая кніжка пра Гродна, было вельмі прыемна, што ён з нашага кола.

Алесь Госцеў: “У 70 гадоў жыццё толькі пачынаецца!”

[irp posts="21 838″ name=""Маю 18 і ў дадатак — 42 гады досведу". У Гродне адзначылі юбілей Мікалая Таранды"]

Склаў зоры на карысць гісторыі

Аляксандр Перагудаў: Я пазнаёміўся з Алесем Пятровічам у 2011 годзе, калі быў вучнем ліцэя № 1 і прышоў да яго на заняткі па астраноміі. Працуючы з Госцевым, я настолькі зацікавіўся гісторыяй горада, што пераарыентаваўся больш на гродназнаўства, каб разам вывучаць і даследаваць родны горад.

Можна сказаць, што пад уплывам Госцева зоры склаліся так, каб я зацікавіўся гісторыяй Гродна.

[irp posts="61 138″ name="Зрабі Сэлфі з анёлам" і атрымай падарунак"]

Чысты і ясны

Алесь Сураў: Сябры і вучні Госцева звярнуліся да мяне, бо хацелі зрабіць яму падарунак. Пыталіся пра нешта з маіх работ. Але я прапанаваў напісаць партрэт юбіляра, бо ён ужо таго заслугоўвае. Было шмат задумак, як напісаць яго. Але потым вырашыў зрабіць такі «чыста партрэт». Падумаў, што Госцеў - гэта Госцеў. Чысты і ясны. Тое, што яго адзначае, гэта гарадская пячатка і Кронан. З гэтага і складаецца сам Госцеў.

[irp posts="54 050″ name=""Цывілізацыя, якую мы страцілі". Як гродзенскі мастак вяртае габрэяў беларускіх мястэчак"]

Будзе новы «Кронан»

Вячаслаў Швед: Напісаць «Кронан» — была ідэя Госцева. Гэта была першая такога кшталту кніга ў Беларусі. Сёння абяцаю перад усімі, што сёлета гэта кніжка ізноў выйдзе! У час, калі мы рабілі той першы «Кронан», я жыў у інтэрнаце. Таму збіраліся мы ў асноўным у Госцева. І яго жонка Людміла была нашай музай з кавай і гарбатай. Я бачыў, як яны дружна жылі. Тое каханне падпітвала і нашу працу. Ведаю, што ён вельмі добры сем’янін, а не толькі гісторык і краязнаўца. Мне гэта падабаецца, я бяру прыклад з яго.

Алесь Госцеў: “У 70 гадоў жыццё толькі пачынаецца!”

[irp posts="9793″ name="Новую кнігу прафесара Шведа пра паўстанне 1863 года выдадуць з дапамогай краўдфандынгу"]

Забяспечваю тыл і «ганяю» ад работы

Людміла Госцева: Мы ажаніліся ў 1972, а да таго яшчэ 10 гадоў сябравалі. Пазнаёміліся, калі хадзілі ў адну школу, у сёмую, што мясцілася на Кірава. Там зараз музычная школа. Мне было тады 13−14 гадоў.

Жыць з такім апантаным чалавекам няпроста. Трэба разумець, што захопленаму працай чалавеку нехта мае забяспечваць тыл. Таму я ніколі не пярэчыла, не даказвала. Я стварала гэты тыл, глядзела хату, дзяцей, унукаў. Наш дом быў заўжды адкрыты для гасцей і сяброў. Гэта было вірлівае, цікавае жыццё.

Канечне, я дапамагала Алесю. Была заўжды першым чытачом яго твораў, ведала ўсе кнігі ад нараджэння ідэі. Ён часта прасіў «глянуць са свайго боку» і прыслухоўваўся да майго меркавання.

Алесь Госцеў: “У 70 гадоў жыццё толькі пачынаецца!”

Яшчэ Алеся трэба «ганяць» ад работы. Бо ён можа часам і да ранку спаць не класціся. А са зрокам ужо кепска і трэба даваць вачам адпачынак.


«Паўсюль жывуць людзі і ўсе яны — гарадзенцы». Алесь Госцеў прэзентуе другую кнігу з серыі «Факел истины»


Жарты з богам і новы віток творчасці

Алесь Госцеў: Калі мераць жыццё па Дантэ, то я ўжо пражыў адмераны чалавеку век — 70 гадоў. І зараз пачаўся такі кавалак часу, калі трэба дарабіць усё, з чым не справіўся за адмеранае антычнымі продкамі жыццё.

Многія калегі, што маюць за 80, кажуць, што ў 70 гадоў жыццё ізноў толькі пачынаецца, ужо на новым узроўні.

Я асабіста адчуў гэты этап жыцця ў 65. Раней падавалася, што ў такім веку буду нямоглым і што інтэ1лект будзе страчвацца. Але нічога такога не адбываецца. Наадварот, хочацца жыць і рабіць шмат чаго новага.

Колькі адмерана — ніхто не ведае. Іншы раз жартую, што тое невядома нават богу. Што ён думае часам, ці даваць яшчэ пэўнаму чалавеку пажыць, ці не даваць — бо і сам не надта ўпэўнены. Гэта я з вышыні свайго ўзросту магу сабе дазволіць так з богам жартаваць. Спадзяюся, ён гумар разумее.