Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Дзе ў Гродне з'есці халаднік: на кефіры і з бульбачкай

Пакуль лета ў самым разгары, трэба паспець пачаставацца галоўнай летняй стравай беларусаў — халадніком. Hrodna.life паглядзеў, дзе ў горадзе прапануюць халодны суп, колькі ён каштуе ў 2025 годзе ў розных установах і якія водгукі пакінулі госці.

Дзе з’есці халаднік у цэнтры Гродна

У пабе «Mr. Hops» на набярэжнай Нёмана ёсць халодны боршч у асноўным і ў абедзенным меню. Цана за суп з асноўнага меню на кефіры і з бульбай фры — 12 руб. за порцыю 350 грам. У абедзенным меню халодны боршч таннейшы — 2,7 руб. за 250 грам. У водгуках наведвальнік Максім адзначае, што такі ж смачны суп еў толькі ў Вільне. Праўда, водгук не вельмі актуальны — яго пакінулі чатыры гады таму.

Ёсць халодны суп і ў карчме «Подкова» на Кірава — 350 грам халадніку абыдуцца ў 12 руб. Картопля ідзе ў дадатак. Наведнікі пішуць, што ў кафэ падаюць «велізарную талерку густога халадніку з яйкам». Аўтар водгуку просіць улічыць, што суп гатуецца менавіта на кефіры — «таму будзе крыху пабрадзіўшы, кісламалочка ўсё ж. Затое дэтокс і абнаўленне».

У кафэ традыцыйнай беларускай кухні «Карчма» на вуглу Савецкай і Ажэшкі 250 грам халадніку каштуюць 4 руб. Згодна з водгукамі наведвальнікаў, гэта адзін з найлепшых супоў, якія яны елі ў Гродне. «Дранікі і халаднік — проста смаката», — напісаў Аляксандр. Такіх жа поглядаў прытрымліваецца і Інна: «Боршч, халаднік, дранікі, хатнія пельмені — усё вельмі смачна».

На абед халаднік з печанай бульбай падаюць у рэстаране «Муравьёв» на Савецкай плошчы. Цана — 5,5 руб. Госці адзначаюць, што ў выкананні кухараў рэстарану «суп вельмі смачны».

Пачаставацца халадніком з агуркамі і бульбай можна ў кавярні «Справа» на Маставой, 31. Страва абыдзецца ў 16 руб.

Дзе падаюць халаднік у гандлёвых цэнтрах Гродна

У сеткавым кафэ «Garage» (у ТРК «Трыніці») прапануюць крэм-халаднік з печанай бульбай за 11,6 руб.

У сетцы рэстаранаў грузінскай кухні «Хинкальня» (у Гродне ёсць на вуліцы Урыцкага і ГЗК «Triniti») прапануюць халаднік за 12 руб. У дадатак — картопля па-вясковаму. У асноўным водгукі добрыя — суп падабаецца. Але Вольгу расчаравала падача — ёй прынеслі ўсяго адну бульбіну. «А на здымку апетытны сэт бульбяны. Чамусьці падача зусім іншая была», — падзялілася жанчына.

Халаднік гатуюць і ў піцэрыі «Темпо» на вул. Дубко. Суп на смятане і кефіры падаюць разам з яйкам. Страва вагой у 265 грам абыдзецца ў 10,2 руб. У водгуках Анастасія напісала, што суп «проста чароўны».

У суседняй установе «Васількі» купіць халаднік можна за 10 руб. Васіль адзначыў, што суп быў густаватым.

Крэмавы, з бульбай і на кефіры. Дзе ў Гродне пачаставацца халадніком
Халаднік у кафэ «Васількі». Фота: clever.by