Навошта яўрэям «яд», як выглядае яўрэйскі шлюбны кантракт і ў чым асаблівасці іўдзейскага календара? Гэтыя і іншыя асаблівасці жыцця яўрэяў у Гродне ў мінулыя стагоддзі Hrodna.life даведаліся на экскурсіі па горадзе са спецыялістамі з Музея гісторыі рэлігіі.

1. Першыя яўрэі ў Беларусі

Паводле пісьмовых крыніц, першыя яўрэйскія абшчыны на тэрыторыі сучаснай Беларусі з’явіліся ў Гродне і Брэсце ў XIV стагоддзі. Яўрэі былі рамеснікамі і гандлярамі. Да канца XIX стагоддзя яўрэі складалі прыкладна палову насельніцтва гарадоў.

Лічыцца, што яны змаглі захавацца як этнічная група дзякуючы рэлігіі. Юдаізм — самая старажытная манатэістычная рэлігія. Яна з’явілася 2000 гадоў да н. э. на Блізкім Усходзе.

2. Дзе шукаць скрыжалі ў Гродне

Скрыжалі - гэта дзве каменныя пліты, на якіх напісаны 10 запаведзяў. Лічыцца, што іх атрымаў ад Госпада прарок Майсей. Пазней, у 586 г. да н. э., яны былі страчаны, і з тых часоў іх лёс невядомы.

евреи Гродно
Майсей са скрыжалямі ў руках. Гравюра з калекцыі Музея гісторыі рэлігіі

Сімвал скрыжаляў як элемент архітэктуры прысутнічае ў многіх будынках ва ўсім свеце, у тым ліку і ў Гродне.

синагога Гродно
Два вокны мансардного паверху нагадваюць па форме скрыжалі. Раней у гэтым будынку знаходзілася сінагога

3. Навошта яўрэям «яд»

Яўрэйская біблія — танах, гэта пергаментныя скруткі. Праца над скруткам доўжылася гады — усё запісвалася ад рукі. Праз адну памылку ў імя Госпада, усё трэба было пачынаць спачатку. Падчас набажэнства ў сінагозе такія скруткі чытаюць кожную суботу.

А вы пра гэта ведалі? 7 фактаў з гісторыі яўрэйскай абшчыны ў Гродне
Скруткі танах ў вітрыне Музея гісторыі рэлігіі

У артадаксальным юдаізме дакранацца рукамі да скрутка не дазвалялася. Для чытання выкарыстоўвалася ўказка, звычайна срэбная. Яна называлася «яд», што ў перакладзе значыць «рука».

Другой крыніцай веравучэння лічыцца талмуд. Талмуды ўжо не пішуцца ад рукі, існуюць друкаваныя версіі.

евреи Гродно Музей истории религии
Талмуд, адзін з экспанатаў Музея гісторыі рэлігіі

З іх дапамогай рабіны-настаўнікі яўрэйскага закона тлумачылі складаныя жыццёвыя сітуацыі. Вакол талмудаў існавала шмат міфаў. Таму кнігі і скруткі часта спальвалі.

4. У юдаізме няма зароку бясшлюбнасці

Сям’я ў юдаізме вельмі важная. Такіх паняццяў, як абяцанні бясшлюбнасці, служэнне ў кляштарах або адмова ад дзяцей у гэтай рэлігіі не існуе.

Шлюб замацоўваецца дамовай «ктуба». У ёй апісаны, сярод іншага, правы жанчын пасля разводу або смерці мужа.

А вы пра гэта ведалі? 7 фактаў з гісторыі яўрэйскай абшчыны ў Гродне
Ктуба — шлюбная дамова

Жанчына па шлюбнай дамове заўсёды атрымлівае пэўную суму пры разводзе або калі робіцца ўдавой. Падчас вяселля гэты дакумент зачытваецца публічна. Калі ён не зачытаны, вяселле не лічыцца сапраўдным.

5. Яўрэйскі каляндар

Цікавыя асаблівасці мае і каляндар, які адрозніваецца ад звыклага грыгарыянскага. Кожныя 7 гадоў да яго дадаецца дадатковы месяц. Час залежыць не толькі ад сонца, але і ад месяца. Дні лічаць ад заходу сонца папярэдняга дня да заходу сонца бягучага дня. Першы дзень тыдня ў яўрэяў - нядзеля, а апошні - шабат, субота.

6. Гісторыя сінагогі - што тут было, акрамя храма

Пабудову сінагогі ў Гродне датуюць канцом XVI стагоддзя і звязваюць з дзейнасцю рабіна Мардэхая Яфэ. Ён прыехаў у Гродна з украінскага Камянца-Падольскага ў 1572 годзе. Да гэтага часу асобнага будынка для малітваў у гродзенскіх яўрэяў не было.

У час пажару 1885 года сінагога пацярпела, але была адноўлена.

евреи Гродно Большая хоральная синагога
Галоўная зала вялікай харальнай сінагогі ў Гродна

Сінагога працягвала дзейнічаць да 1939 года. Падчас вайны тут збіралі яўрэяў з гета. У 1943 годзе тут была спроба паўстання. Яе задушылі і некалькі чалавек расстралялі проста ў зале.

Да 1944 годзе з 29 тысяч гарадзенскіх яўрэяў засталося ў жывых ад 180 да 300 чалавек.

Пасля вайны ў будынку сінагогі быў аптэчны склад, а пазней — мастацкія майстэрні. Перадалі храм яўрэйскай суполцы толькі ў 1992 годзе.

7. У Нью-Ёрку — як у Гродне

У будынку, дзе цяпер знаходзіцца гатэль Сямашкі (вул. Калючынскай, 23), раней была ешыва. Гэта вышэйшая навучальная ўстанова, дзе рыхтавалі рабінаў. У Гродзенскай ешыве адным з выкладчыкаў быў Шымон Шкоп. Ён памёр у 1939 годзе і пахаваны на занёманскіх яўрэйскіх могілках. Яго праўнук узнавіў гродзенскую ешыву ў Нью-Ёрку. Яна функцыянуе да гэтага часу.

Чытайце таксама: