Калекцыя старых фота Гродна Руслана Кулевіча

Рэтраспектыўную выставу работ гродзенскай фатографкі адкрылі ў фотаклубе «Мінск» 12 студзеня. Тут прадстаўлены сканы з негатываў 70-х гадоў. Тады Наталля палічыла іх бракам. Зараз рызыкнула паказаць гледачам. Для Telegram-канала «Тётя Ира разрешила» Наталля распавяла пра здымкі, якія ўвайшлі ў экспазіцыю, і пра тое, як пад налётам часу няўдалыя фотаспробы становяцца творамі мастацтва.

Асаблівасць форс-мажорных здымкаў - непадобнасць да лічбавай фотадасканаласці

«Мяне нядаўна пакалечыла хвароба, я стала карыстацца інваліднай каляскай, але хіба праз гэта я сама стала заняпалай як асоба? — разважае фатографка. — Наадварот, стала больш паглыбленай ва ўласны свет, не растрачваю сябе ў мітусні навакольнага свету. Так і са скалечанымі негатывамі ў самым пачатку маёй фатаграфічнай „кар'еры“ адбылося. Адляжаліся ў скрынцы амаль паўстагоддзя і раптам адкрыліся для гледачоў сваёй дзіўнай непадобнасцю на цяперашнюю лічбавую фотадасканаласць».

"Форс-мажор". Выставу пра фота-акалічнасці непераадольнай сілы прадставіла ў Мінску Наталля Дораш

Чытайце таксама: «Карані»: Наталля Дораш — пра натхненне з мінулага, беларускія хаткі і містычную сувязь з дзедам-фатографам

Шлях у фатаграфію пачаўся з форс-мажора

Упершыню «панаціскаць кнопачку» фотаапарата Наталлі давялося ў сем гадоў: «У суседзяў сабралася кампанія таварышаў па службе з жонкамі. Яны зладзілі шумную вечарынку. Запрасілі на сабантуй і маю маці. Я круцілася сярод падвыпілых дарослых. Мама мне сказала: „У спальні ў ніжняй шуфлядзе камоды ляжыць бацькоўскі фотаапарат, прынясі яго, будзеш суседзяў здымаць“. Гэта я ўмела! Мне падабалася пераводзіць кадры, глядзець у акенца відашукальніка і націскаць на кнопку, каб пстрыкнула».

Чытайце таксама: Аналагавае фота вяртаецца ў Гродна. Тут адкрылі клуб KAMORA

"Форс-мажор". Выставу пра фота-акалічнасці непераадольнай сілы прадставіла ў Мінску Наталля Дораш

«Калі тата праявіў гэтую плёнку, негатывы аказаліся празрыстымі, з кепска адрознымі контурамі людзей і прадметаў. Як у фотаапараце выставіць для экспазіцыі патрэбную вытрымку і дыяфрагму, ніхто мяне ў сілу майго малалетняга ўзросту не змог бы навучыць. Праз гэты форс-мажор я пацярпела няўдачу, хоць і ўмела правільна націскаць на кнопку бацькоўскага фотаапарата».

Прыкрыя прамашкі і фатальнае нешанцаванне

«У пачатку 70-х гадоў у юным узросце я актыўна стала фатаграфаваць, нават не задумваючыся, навошта здымаю сабаку ў двары, а з акна фіксую звычайны від на хлеў і марную кадры на іншае глупства. Акрамя таго, не спрактыкаваная практычнымі ведамі ў апрацоўцы фотаплёнак хімікатамі, пастаянна ператрымлівала ў растворы негатывы, або выцягвала з бачка бледную стужку са зліплымі бакамі.

Першы час пасля фіксажу плёнку наогул не прамывала. Навошта? І без гэтага на ёй усё было відаць. З часам непрамытыя негатывы пакрываліся белымі крышталічнымі плямамі і шэрым налётам. Але я была ўпэўненая, што ўсе гэтыя прыкрыя прамашкі здараюцца з-за непераадольнай сілы фатальнага нешанцавання.

З гэтай жа прычыны ў фотаапараце захрасала плёнка і кадры накладваліся адзін на адзін. І «гарызонт завальвала» паспяхова, здзіўляючыся потым, чаму так крыва атрымалася".

"Форс-мажор". Выставу пра фота-акалічнасці непераадольнай сілы прадставіла ў Мінску Наталля Дораш

Чытайце таксама: «Люблю здымаць на хаду». Гродзенка Наталля Дораш атрымала гран-пры ў фотаконкурсе

Бабуліна цікаўнасць і іншыя форс-мажорныя непрыемнасці

«З 18 гадоў мяне ўжо запрашалі ў якасці фатографа на вясковыя вяселлі. Але я маладых і іх сваякоў пакідала без памятных фатаграфій шлюбу, бо здымкі аказваліся без рэзкасці і з такімі расплывістым выявамі людзей, што немагчыма было адрозніць жаніха ад нявесты.

"Форс-мажор". Выставу пра фота-акалічнасці непераадольнай сілы прадставіла ў Мінску Наталля Дораш

Калі, нарэшце, справілася пераадольваць нешанцаванне, набраўшыся з часам досведу ў фотасправе, сталі здарацца іншыя форс-мажорныя непрыемнасці. Напрыклад, калі адзнятая фотастужка праяўлялася ў бачку, які стаяў на стале ў кухні, а я на хвіліну адышла, у гэты самы час у кухню зайшла бабуля, старэнькая зняла вечка з праяўляльнага бачка і стала на святле разглядаць катушку з наматанай на яе плёнкай. Яна патлумачыла свой учынак цікаўнасцю, ёй захацелася зразумець, што гэта за дзіўны чорны посуд. Засвятленне мокрых негатываў у выніку дала цікавы эфект салярызацыі малюнка. Гэта стала маім адкрыццём. Але спецыяльна ім карыстацца я не стала"

Чытайце таксама:«Вылізанай гламурнасці тут няма». Нацюрморты з лецішча ад Наталлі Дораш дапамогуць справіцца з зімовай дэпрэсіяй

Форс-мажор і час — найлепшыя фотарэдактары

Сапсаваныя негатывы Наталля захоўвала дома ў доўгай скрынцы ад зефіру.

"Форс-мажор". Выставу пра фота-акалічнасці непераадольнай сілы прадставіла ў Мінску Наталля Дораш

«Калі іх адсканавала, зразумела: форс-мажорныя абставіны ў фатаграфіі - не прыкрая перашкода для атрымання добрага здымка, а стыхійны мастацкі рэдактар. Ён пераўтворыць брак у здымак зусім іншай якасці, са сваім асаблівым настроем, пакрытым натуральным налётам часу».

Такія эфекты, па словах фатографкі, «немагчыма сёння стварыць з лічбавым фота пры дапамозе самай крутой праграмы фотошопа».

Чытайце таксама: Жаночы раман часоў пандэміі. Наталля Дораш піша «фота-серыял» аб тым, што было і прайшло