Горад

Спазненні аўтобусаў, зніклыя экспрэс-маршруты і праблемы з прыватным сектарам. Галоўны па перавозках расказаў пра грамадскі транспарт Гродна

Кіраўнік Гродзенскага гарадскога Аператара пасажырскіх перавозак Вадзім Матусевіч ездзіць на грамадскім транспарце рэдка. Але ўпэўнены, што шмат чаго залежыць ад пасажыраў. Як працуе гродзенскі транспарт, чаму адмянілі экспрэс-маршруты і на колькі хвілін можна спазніцца аўтобус, ён расказаў газеце «Вячэрні Гродна».

Аўтобус у Гродне. Ілюстрацыйнае фота: Hrodna.life

На колькі хвілін можа спазніцца транспарт і што рабіць, калі ён зламаўся

Паводле правілаў пасажырскіх перавозак кіроўца транспарту можа прыехаць на прыпынак на тры хвіліны раней. Спазненне не можа перавышаць пяці хвілін.

Калі кіроўца едзе хутчэй, то дыспетчар бачыць гэта і можа вярнуць яго ў графік. За парушэнне раскладу кіроўцу могуць пазбавіць прэміі.

Калі аўтобус зламаўся і не прыехаў, з-за чаго чалавек спазніўся на працу, ён можа звярнуцца да Аператара пасажырскіх перавозак за апраўдальным дакументам.

Чытайце таксама: Зрабіць вандроўкі па горадзе зручнымі: што такое бясшвоўнасць перасоўвання і як яе дасягнуць

Пры паломцы транспарту пасажыр мае права скарыстацца гэтым жа квітком у іншым аўтобусе альбо тралейбусе. «Галоўная ўмова — яны павінны накіроўвацца ў тым жа накірунку», — тлумачыць Вадзім Матусевіч.

Чаму прыбралі экспрэс-маршруты

Раней па горадзе курсавалі аўтобусы-экспрэсы. Яны перасоўваліся па сваім маршруце і спыняліся толькі на абмежаванай колькасці прыпынкаў, напрыклад, на чатырох. Але людзі пачалі патрабаваць зрабіць прыпынак там, дзе ён не прадугледжаны.

Таксама кіроўцам экспрэсаў трэба было прадаваць квіток усім пасажырам — і на прыпынку збіралася чарга.

Чаму складана наладзіць транспарт у прыватны сектар

У новыя мікрараёны наладзіць транспартнае злучэнне прасцей, чым у прыватны сектар. Для гэтага патрэбна адпаведная інфраструктура. Напрыклад, асфальтаваная дарога, тратуары, асвятленне, а таксама пляцоўка для развароту транспарту.

Праблема можа быць і ў попыце. «Была спроба пусціць маршруткі ў Баранавічы, але ідэя не прыжылася, бо не было попыту», — сказаў Матусевіч.

Чытайце таксама: Трамваі ў Гродне маглі з’явіцца раней за аўтобусы: як развіваўся гродзенскі грамадскі транспарт

Раздзяляць маршруты не плануюць

Падзяляць даўгія маршруты на больш кароткія, каб людзі са спальных мікрараёнаў прыязджалі ў цэнтр, а адтуль з’язджалі ў іншым накірунку, не плануюць. Матусевіч лічыць, што гэта немэтазгодна. Паводле правілаў пасажырскіх перавозак, дастаўка пасажыра да месца прызначэння павінна быць з мінімальнымі часовымі выдаткамі і колькасцю перасадак.

Грамадскі транспарт у Гродне. Ілюстрацыйнае фота: Hrodna.life

«Цэнтр горада ў часы пік перагружаны прыватным транспартам, у такім выпадку проста ўсе аўтобусы і тралейбусы могуць захраснуць у заторах. Таксама трэба разумець, што некаторым пасажырам прыйдзецца перасаджвацца на іншы транспарт».

Не хочаш ездзіць перапоўненымі тралейбусамі - выходзь з дому раней

Сам Матусевіч карыстаецца грамадскім транспартам рэдка: толькі калі ў яго ламаецца аўтамабіль. Пры гэтым ён лічыць, што «шмат залежыць ад саміх пасажыраў».

«Некаторыя будуць спрабаваць зайсці ў перапоўнены тралейбус замест таго, каб паехаць ім жа, але на 10−15 хвілін раней, вольна. Потым тэлефануюць, маўляў, чаму я павінен прыязджаць на працу за 20 хвілін. Даруйце, але не за 5 хвілін жа! Я як кіраўнік такое б не вітаў», — кажа Матусевіч.

Чытайце таксама: Больш за 1000 «зайцаў» за месяц: як у Гродне плануюць паляпшаць сістэму аплаты за праезд?

Колькі ў Гродне аўтобусаў і тралейбусаў

Станам на кастрычнік 2023 года ў Гродне працуе 43 аўтобусных і 23 тралейбусных маршрута. Таксама ў горадзе працуюць 12 накірункаў маршрутак.

Усяго ў горадзе амаль 140 аўтобусаў, каля 100 тралейбусаў і больш за 80 маршрутак. Сярод іх два электробусы і 25 бескантактных тралейбусаў. У кожнай машыне ўсталявалі навігацыю, каб адсочваць, як хутка і дзе едзе кіроўца.

Як працуе Аператар пасажырскіх перавозак

Гродзенскі гарадскі Аператар пасажырскіх перавозак у сённяшняй форме працуе са студзеня 2023 года. У штаце 32 супрацоўнікі, з іх 23 — кантрольна-рэвізорская служба (простай мовай — кантралёры). Установа ацэньвае эфектыўнасць грамадскага транспарту Гродна: аналізуе, колькі людзей заходзіць і выходзіць на кожным прыпынку, хто асноўныя пасажыры, як размяркоўваюцца шляхі.

Калі супрацоўнікі Аператара пасажырскіх перавозак бачаць, што, напрыклад, на ўчастку ад Грандзічаў да Фартоў тралейбус № 23 загружаны на 95%, для яго разгрузкі працягваюць аўтобус № 49 у Грандзічы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродна ў чамадане: мастак Яраслаў Кірвель стварыў макет горада з 200 вінных коркаў

Калі б давялося здабываць 200 вінных коркаў уласнымі высілкамі, то ні часу, ні грошай не хапіла…

17 мая 2024

Першая сусветная ў Крэўскім замку, вогненны фэст у Лідзе. Што будзе на Ноч музеяў 2024 у Гродзенскай вобласці: праграма

Сёлета на міжнародную акцыю Ноч музеяў у Лідзе рыхтуюць вогненны вечар, а ў сядзібе-музеі Агінскіх…

15 мая 2024

«Разумею, што магу камусьці дапамагчы». Як у Польшчы ўладкавана донарства яйцаклетак

Калі ў вас добры запас яйцаклетак для апладнення, вы можаце дапамагчы зацяжарыць іншым дзяўчатам, якім…

15 мая 2024

«Стаім у чарзе з вясны 2023 года». Беларусы спрабуюць прышчапіцца ад ВПЧ, але вакцыны няма

Доступ да прышчэпкі ад віруса папіломы чалавека можа выратаваць многіх жанчын ад анкалогіі. У Беларусі…

14 мая 2024

Як атрымаць задавальненне і папулярызаваць беларускую мову размовамі пра гісторыю і сэкс — расказала журналістка з Гродна

Калі ў 2021 годзе некаторыя плакалі ад горычы паразы ці збіралі з аскепкаў разбітага “я”…

14 мая 2024

Хворы выкінуўся праз акно, скарга на асенізатараў, гадавіна смерці Ажэшкі: чым жыў Гродна 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з мясцовай газеты…

12 мая 2024