Маладыя сем'і, што жывуць у Альшанцы, не зусім задаволеныя інфраструктурай. Жыхар раёна Яўген Дудкін з гэтай нагоды напісаў зварот да ўладаў. У петыцыі агучаны 10 просьбаў ад жыхароў. Сярод іх: пабудаваць яшчэ адну школу, удасканаліць транспартнае злучэнне і азеляніць мікрараён. Па стане на раніцу 26 чэрвеня петыцыя сабрала больш за 270 подпісаў.

Гродзенец стварыў петыцыю па развіцці Альшанкі: жыхары просяць пабудаваць школу і паліклініку
Яўген Дудкін
Шмат пунктаў датычыць сярэдняй адукацыі. Жыхары просяць пабудаваць другую па ліку школу, падоўжыць маршрут школьнага аўтобуса з Альшанкі. Таксама яны хочуць мець у раёне паліклініку для дарослых і дзяцей і парк адпачынку.

Подпісы збіраюць з 21 чэрвеня. Аўтар петыцыі Яўген Дудкін не толькі размясціў яе ў інтэрнэце, але і праводзіць сустрэчы з жыхарамі, падчас якіх збірае рэальныя подпісы. 22 чэрвеня на сустрэчу прыйшло 15 чалавек — усе падпісаліся. Яўген кажа, што і гэта добра: людзі далучаюцца пазней і расказваюць пра петыцыю сябрам і суседзям. Яўген падкрэслівае, што хоча ісці на дыялог з уладай, і ўпэўнены што прадстаўнікі жыхароў - дэпутаты — падтрымаюць іх памкненні.

Гродзенец стварыў петыцыю па развіцці Альшанкі: жыхары просяць пабудаваць школу і паліклініку

Спачатку Яўген сабраў пытанні, якія датачыліся менавіта яго дома. Падчас абмеркавання выявілася пытанні, якія актуальны для ўсёй Альшанкі. Яўген кажа, што гэта першая ініцыятыва, якая адлюстроўвае інтарэсы ўсяго мікрараёна. Раней вырашалі праблемы асобных дамоў.

— Наша задача — каб кожны чалавек задумаўся, як ён будзе жыць у мікрараёне, — кажа Яўген. — Кампанія, якая абдываецца зараз — гэта мой момант, калі людзі мусяць задумацца, ці з’яўляюцца яны часткай гэтага горада і мікрараёна. Калі так, то ён сапраўды гродзенец, бо яму важна, што адбываецца, што ён робіць і як будзе жыць далей.

Гродзенец стварыў петыцыю па развіцці Альшанкі: жыхары просяць пабудаваць школу і паліклініку

Яўген, гісторык паводле адукацыі, кажа, што гарадская культура, якую забяспечвала Магдэбургскае права, была разруйнавана ў Гродне пасля рэвалюцыі і вайны. Сучасныя жыхары лічаць сябе гродзенцамі, але не лічаць сябе часткамі горада.

Гродзенец стварыў петыцыю па развіцці Альшанкі: жыхары просяць пабудаваць школу і паліклініку

— Той, хто лічыць сябе часткай горада, бярэ на сябе адказнасць за будучыню. Шмат жыхароў далучаюцца да петыцыі і гэта файна. Але будзе добра, калі тая частка, якая не адчувае сваёй адказнасці за горад, знойдзе гэта пачуццё.