Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

5 месцаў Гродна і вобласці, якія можна ўзяць штурмам

У Слоніме і Лідзе плануюць паўтарыць гродзенскі «штурм Рэйхстага». На думку старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрыя Караева, засталося знайсці лакацыі, падобныя да Палаца тэкстыльшчыкаў. Hrodna.life вырашыў аблегчыць Юрыю Хаджымуратавічу працу і склаў спіс з пяці месцаў у Гродне і вобласці, якія можна ўзяць штурмам.

Гістарычная рэканструкцыя штурму Рэйхстага прайшла ў Гродне 4 траўня напярэдадні Дня Перамогі. Палац культуры тэкстыльшчыкаў «загрыміравалі» пад берлінскі арыгінал. Падзея так спадабалася Караеву, што ён вырашыў паўтарыць яго яшчэ двойчы.

Дом-крэпасьць Нонхартаў

Парады Караеву: топ-5 месцаў Гродна і вобласці, якія можна ўзяць штурмам
Дом-крэпасьць Нонхартаў у Гайцюнішках. Фота: marshruting.com

Дом-крэпасць у Гайцюнішках пабудаваў у 1612 годзе ўладальнік маёнтка і архітэктар Пётр Нонхарт. Атрымаўся двухпавярховы будынак з вежамі і вузкімі вокнамі - сапраўдны замак!

Цяпер у будынку размяшчаюцца палаты псіхіятрычнай бальніцы. У пахмурнае надвор’е крэпасць выглядае дастаткова антуражна. Так што рэканструктарам не будзе складана ўявіць, быццам яны штурмуюць штаб-кватэру нацыстаў. А геймеры змогуць уявіць сябе ў гульні Wolfenstein!

Палац Друцкіх-Любецкіх

Парады Караеву: топ-5 месцаў Гродна і вобласці, якія можна ўзяць штурмам
Палац Друцкіх-Любецкіх у Шчучыне. Фота: Вікіпедыя

Было б дзіўна адмовіцца ад штурму шчучынскага палаца, улічваючы яго падабенства з берлінскім Рэйхстагам. Абедзве пабудовы двухпавярховыя, абедзве ў стылі неакласікі, ля ўваходу — шырокія ўсходы і калоны, фасады ўпрыгожаны ляпнінамі і карнізамі.

Падчас Другой сусветнай вайны ў палацы Друцкіх-Любецкіх размяшчаўся нямецкі шпіталь. Атрымалася б нядрэнная інсцэніроўка.

Мірскі замак

Парады Караеву: топ-5 месцаў Гродна і вобласці, якія можна ўзяць штурмам
Мірскі замак. Фота: turby.by

Штурмаваць замак у Міры будзе няпроста з-за яго маштабаў. Але пры якаснай арганізацыі ўсё можа атрымацца. Якраз падчас Другой сусветнай вайны ў замку знаходзіўся лагер для палонных салдат і гета — чаму б не паспрабаваць вызваліць людзей?

Астравецкая АЭС

Парады Караеву: топ-5 месцаў Гродна і вобласці, якія можна ўзяць штурмам
Астравецкая АЭС. Фота: ostrovets.gov.by

Станцыю ў Астраўцы трэба штурмаваць дзеля таго, каб праверыць, наколькі добрая сістэма бяспекі ў АЭС. Як думаеце, ці атрымаецца ўзяць станцыю без вялікіх страт?

Будынак Гродзенскага аблвыканкама

Парады Караеву: топ-5 месцаў Гродна і вобласці, якія можна ўзяць штурмам
Гродзенскі аблвыканкам. Фота: «Яндэкс.Карты»

Таксама штурмам можна ўзяць дзяржаўную ўстанову на Ажэшкі. Можна нават не казаць чыноўнікам, што гэта інсцэніроўка — няхай адчуюць прыліў адрэналіну.