Карыснае

200 метраў да Савецкай. Пяць кватэр, каб жыць у цэнтры Гродна

Кватэру з відам на Свята-Раства-Багародзічны жаночы манастыр або на Фарны касцёл можна купіць у Гродне. Ад пад’ездаў пачынаецца пешаходная зона, а да Савецкай вуліцы — 200 метраў. Рэдакцыя Hrodna.life паглядзела сайты агенцтваў па нерухомасці і прапануе купіць кватэру ў самым цэнтры Гродна.

З відам на манастыр

Аднапакаёвую кватэру ў гістарычным цэнтры на вул. Замкавай, 14 можна купіць у Гродне. Прадаўцы адзначаюць, што гэта адна з найстарэйшых гарадскіх вуліц працягласцю каля 300 метраў. Кватэра размешчана на трэцім паверсе трохпавярховага цаглянага дома 1900 года пабудовы. Ён з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі.

Вокны кватэры выходзяць у двор на Свята-Раства-Багародзічны жаночы манастыр. Побач — музей рэлігіі, пажарная каланча, Стары і Новы замкі, сінагога. У пешай даступнасці гістарычны цэнтр, набярэжная з пляжам, месцы для вольнага часу і адпачынку.

Агульная плошча кватэру — 27, 6 кв.м, жылая — 14, 5 кв. м, кухня — 6, 7 кв. м. Санвузел сумешчаны. Кватэра акуратная і гатовая для пражывання. Яна падыходзіць для здачы на суткі, адзначаюць прадаўцы. Кошт — $ 35 000.

Ля Фарнага касцёла

Можна набыць кватэру на вул. Карла Маркса, 19. Ад кватэры да Фарнага касцёла і пешаходнай Савецкай вуліцы — 260 метраў. Да касцёла Звеставання Дзевы Марыі - 100. Вокны кватэры выходзяць на двор і ў сад.

Дом 1890 года адносіцца да гістарычных помнікаў горада і капітальна адрамантаваны. Прадаўцы абяцаюць акуратны пад’езд і інтэлігентных суседзяў.

Плошча кватэры — 73 кв. м. Рамонту няма. Кошт — $ 59 000.

Кватэра ў турмы

У продажы таксама двухпакаёвая кватэра на вул. Кірава, 4. Яна размешчана на апошнім паверсе трохпавярховага дома. Вокны кватэры выходзяць на двор. З іх адкрываецца від на Фарны касцёл, гістарычныя будынкі вуліц Савецкай і Калючынскай, новую забудову на вул.Калючынскай, 21 і 23. Пешаходная зона пачынаецца ад пад’езда дома. Год пабудовы будынка — 1900.

Агульная плошча кватэры — 43,8 м². Кватэра без рамонту, замененыя толькі сантэхнічныя трубы, устаноўлены лічыльнікі вады. Кватэра таксама падыдзе для здачы на суткі. Кошт — $ 42 000.

Кватэра ў сталінцы

Можна набыць двухпакаёвую кватэру на вул. Сацыялістычнай, 28. Яна знаходзіцца на першым паверсе двухпавярховага цаглянага дома 1951 года пабудовы — «сталінкі».

Агульная плошча — 45.6 кв. м. Кватэра без рамонту і без мэблі, але ў здавальняючым стане. Уваходныя дзверы драўляныя, падлогі дашчаныя. Аконныя рамы драўляныя. Столі і сцены пафарбаваны.

У калідоры кватэры размяшчаецца камора, ёсць падвальнае памяшканне. Пад’езд чысты, акуратны, суседзі спакойныя і добразычлівыя, запэўніваюць прадаўцы. Вокны кватэры выходзяць на двор. Ёсць прылеглая тэрыторыя, на якой высаджаны шматгадовыя кветкі, пладовыя дрэвы і елка.

Кватэру можна вывесці ў нежылы фонд і здаваць у арэнду. Кошт — $ 43 000.

Кватэра на Сацыялістычнай. Фота: «Магазин Недвижимости»

Кватэра для бізнесу

Можна купіць двухпакаёвую кватэру на вул. Вялікая Траецкая, 16. Яна знаходзіцца на першым паверсе ў цагляным доме. Дом 1889 года пабудовы — гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі. Ад пад’езда пачынаецца пешаходная зона гістарычнага цэнтра.

Агульная плошча кватэры — 50,8 м². Ёсць падвал. Кватэра з рамонтам і гатовая да пражывання, лічаць прадаўцы. Тут таксама можна арганізаваць бізнэс. Кошт — $ 59 500.

Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: трохпакаёвая кватэра з зямельным участкам у Каложскім парку

Падзяліцца

Апошнія запісы

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024