Карыснае

Дзе паесці і куды схадзіць. Гайд па Гродне ад блогеркі Леначкі Лукашык

Свой гайд па Гродне склала блогерка Леначка Лукашык. Як ёй бачацца ідэальныя выхадныя ў горадзе і дзе варта з’есці, яна распавяла ў інтэрв'ю Назару Шэгду на YouTube-канале «Разбор Лайв».

Леначка Лукашык. Скрыншот з відэа

Леначка Лукашык — гродзенская блогерка. Робіць агляды кафэ і рэстаранаў. Мае 15 тыс. падпісчыкаў у Instagram. Працуе ў IT-кампаніі, куды прыйшла пасля доўгай працы ў Гродзенскім вадаканале — інжынерам-тэхнолагам і спецыялістам па сувязях з грамадскасцю.

Дзе спыніцца на ноч і паснедаць

Лукашык раіць турыстам пасяліцца ў цэнтры Гродна — каб усе славутасці былі ў крокавай дасяжнасці. Паснедаць яна прапануе ў «Паляна City», SPRAVA, «Прахадная», а таксама ў кавярні «Джэзва».

Куды схадзіць пасля сняданка

Пасля сняданка блогерка прапануе наведаць Стары замак. Там варта падняцца на аглядную пляцоўку з «прыгожымі балясамі, балконам і відам на горад». Таксама можна наведаць Новы замак — летам там прыгожы яблыневы сад з відам на піўзавод. Паводле словаў Лукашык, у будучыні, калі скончыцца рэканструкцыя завода, там будзе прыгожы від. А 12:00 трэба падыйсці да пажарнай каланчы, бо ў гэты час там грае трубач.

Стары замак у Гродне. Ілюстрацыйнае фота Hrodna.life

Таксама можна завітаць у харальную сінагогу, прайсціся па вуліцы Замкавай, выйсці на Савецую плошчу, дзе размяшчаецца Фарны касцёла, помнік Фары Вітаўта. Потым можна наведаць Каложскі парк і выйсці ў другую частку горада. «Каложскі парк — месца моцы. Я там люблю сканчаць працоўны дзень, бо там вельмі прыгожыя заходы сонца», — сказала Лукашык.

Дзе паабедаць

Паабедаць блогерка прапануе піцай альбо бургерам. Напрыклад, у «Паляна City» альбо ў «Trattoria Napoli» — яе Лукашык лічыць пярлінай нашага горада і кажа, што там самая лепшая піца з печы на дровах у горадзе.

Глядзіце таксама: Чарачная, кавярня, хатняя кухня: якія новыя ўстановы адкрыліся або плануюць адкрыцца ў Гродне?

Дзе паесці дранікаў

Паводле Лукашык, дранікі ў Гродне ёсць амаль у кожным рэстаране горада. «Я б з’ела ў Васільках ці ў кафэ „Дранікі“. […] Я б схадзіла ў рэстаран „Беласток“ і з’ела б там гэтыя дранікі, з лісічкамі, у прыгожым посудзе, — сказала Алена. — Альбо, калі пад лакшары крыху, то рэстаран „ВУГЛІ“ дзе ёсць і з крэм-чызам, і з ласосем, і з крутымі шкваркамі, і там вялізарныя порцыі».

Рэстаран «Белосток». Фота: Hrodna.life

Дзе паесці ўвечары

Павячэраць Леначка Лукашык прапанавала ў рэстаране «Кронан». Калі турыст хоча азіяцкай кухні - то ў Punk Roll. Як варыянт можа быць невялікі і ўтульны рэстаран Pablo на вуліцы Савецкай албо «ВУГЛІ».

У якіх барах можна адпачыць

«Файнае месца, з танцамі і пад жывы гук, у выглядзе кавер-гурта, у маёй рэкамендацыі гэта будзе Greenwich, — сказала Лукашык. — Калі гэта гісторыя пра кабарэ, у нас яно не вельмі даўно з’явілася, то гэта Leon».

Калі абіраць бар без дадатковага флёру, то блогерка рэкамендуе бар «Куба». Таксама турысты могуць завітаць у «Урбаніст». Для вегетарыянцяў можа быць бар «Сон». Калі турысты любяць хіты «рускай папсы» — то «Кей Бі» (былы бар «Красным по белому»).

Леначка Лукашык. Скрыншот з відэа.

«Файным барам для мяне з’яўляецца „Фарадэй“. Вельмі фрэндлі, велмі класныя кактэйлі, файная назва, лёгка заарыентавацца па назве, лёгка застацца надоўга, ёсць магчымасць пасядзець у цішыні альбо патусавацца каля бара, патанцаваць».

Чытайце таксама: Па Гродне з аўдыягідам. Валанцёры распрацоўваюць аплікацыю, каб расказаць пра свой горад

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024