Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Што рабіць, калі тваё дзяця - квір і ЛГБТ? Парады бацькам

Бацькі могуць адчуваць разгубленасць, страх альбо віну, калі дзеці кажуць пра сваю гендарную ці сэксуальную ідэнтычнасць, адрозную ад іншых. Але галоўная рэакцыя з іх боку — падтрымка і павага, якія могуць паўплываць на жыццё дзяцей у будучыні. Рэдакцыя Hrodna.life прачытала адмысловую брашуру і публікуе парады бацькам квір*-дзяцей. Яны падрыхтуюць да сітуацыі, калі дзіця будзе гатова размаўляць, а таксама дапаможа зразумець, што ваша дзіця баіцца ініцыяваць дыялог.

*Квір — гэта тэрмін, які аб’ядноўвае людзей, чыя сэксуальная арыентацыя, гендарная ідэнтычнасць або самавыяўленне не ўпісваюцца ў традыцыйныя нормы. Па выніках апошніх справаздач міжнароднага даследчага цэнтра The Trevor Project, прыблізна 8−10% падлеткаў у ЗША ідэнтыфікуюць сябе як квір-персон. Даследаванні ў Беларусі не праводзіліся.

Як абараніць дзіця ад дыскрымінацыі?

Калі ваша дзіця сутыкаецца ў грамадстве ці школе з кепскім стаўленнем да сябе, бацькі павінны быць гатовы стаць на яго бок і заахвочваць сваё дзіця да самапавагі. Заўсёды прымайце бок свайго дзіцяці. Не пакідайце яго сам-насам з праблемамі.

Парада: растлумачце, калі вашаму дзіцяці неабходна звярнуцца па дапамогу да настаўніка ці да вас.

Пераадольванне ўласнага страху

Бацькам трэба быць гатовым да сваіх уласных эмоцый, а таксама да таго, што іх прыйдзецца змяняць, каб не нашкодзіць свайму дзіцяці. Шмат людзей маюць памылковыя веды і стэрэатыпы пра квір-асоб. Дайце сабе час, каб атрымаць веды з надзейных крыніц і пераасэнсаваць гэта.

Кожнае дзіця заслугоўвае любові і падтрымкі бацькоў. Незалежна ад іх гендарнай ідэнтычнасці ці сэксуальнай арыентацыі. Бацькі павінны разумець, што быць квір-персонай — гэта нармальна і гэты факт не павінен мяняць стаўлення да дзіцяці. Пачніце з прыняцця факта, што ваша дзіця можа быць розным, мець розныя пачуцці, погляды і ідэнтычнасці. Прыняцце гэтай рэальнасці - першы крок да стварэння здаровага, любячага асяроддзя, неабходнага кожнаму.

Як паводзіць сябе?

Калі вы бачыце, што ваша дзіця гатова размаўляць з вамі (на самыя розныя тэмы) — выслухайце яго ці самі прапануйце размову. Пакажыце, што вы адкрыты да дыялогу, без асуджэння і з павагай да яго/яе. Напрыклад, калі ваша дзіця кажа, што хоча выкарыстоўваць іншыя займеннікі, ці называцца іншым імем, гэта важна падтрымаць.

Парады бацькам:

  • Важна мець адкрыты дыялог з дзіцём.
  • Калі вы не ведаеце адказ на пытанне вашага дзіцяці, варта адкрыта пра гэта сказаць, напрыклад: «Давай разам пашукаем адказ на тваё пытанне?» Гэта пакажа вашу падтрымку і жаданне дапамагчы.
  • Вам можа быць цяжка зразумець і прыняць сваё дзіця праз прызму поглядаў на гэты конт грамадства і вашых сяброў. Але важна стаць на бок вашага дзіцяці і паказаць прыклад павагі да ўсіх, незалежна ад іх ідэнтычнасцяў.
  • Калі ваша дзіця стала ахвярай булінгу* (цкавання) ў школе, вам патрэбна разумець, што трэба ўключыць настаўнікаў і адміністрацыю школы, а таксама як дакументаваць такія інцыдэнты, ужываючы законы аб правах чалавека.

*Булінг — агрэсіўны пераслед аднаго з членаў калектыву (асабліва калектыву школьнікаў і студэнтаў, але таксама і калег) з боку іншага, але таксама часта групы асоб, не абавязкова з аднаго калектыву. Цкаванне арганізуе лідар, часам з саўдзельнікамі, а большасць застаюцца сведкамі.

  • Бацькам важна дапамагаць свайму дзіцяці развіваць эмацыйны інтэлект. Гэта неабходна, каб дзіця магло лепш разумець свае пачуцці. Гэта асабліва важна для квір-персон, якія могуць сутыкацца з негатыўнымі рэакцыямі ў грамадстве. Таксама выкарыстоўвайце тэхнікі актыўнага падтрымання ў вашай сям'і.
  • Псіхалагічная падтрымка можа быць важнай як для дзіцяці, так і для бацькоў. Не ігнаруйце такую неабходнасць, калі бачыце, што самім цяжка справіцца з сітуацыяй.
  • Не цурайцеся прасіць пра дапамогу. Асабліва важна мець прыязнае асяроддзе, дзе можна размаўляць на любыя тэмы. А таксама важна ствараць такое асяроддзе самім. А месцам талерантнасці заўсёды павінен быць ваш дом.

Чытайце таксама: «Важатыя казалі, каб дачка пазваніла мамам». Квір-эмігранты — пра пераезд у Польшчу, касцёл і гамафобію