Першы ў Беларусі модны паказ з удзелам мадэляў з фізічнымі абмежаваннямі і першая дэманстрацыя дызайнерскай вопраткі для такіх людзей пройдуць у Гродне. Пытанне ўдзелу ў GrodnoFashiоnShow калекцыі адаптыўнага адзення вырашана станоўча, паведаміла 26 лютага кіраўнічка дзіцячага хоспіса Вольга Вялічка. Падтрымку дзіцячаму хоспісу аказала абласное упраўленне ідэалогіі і Офіс па правах людзей з інваліднасцю.

«Мы вельмі ўдзячны, што нас падтрымалі на такім высокім узроўні. Адчувалася шчырая зацікаўленасць людзей і разуменне праблемы, — распавяла аб перамовах у аблвыканкаме Вольга Вялічка. — Для нас удзел у фестывалі моды — важная падзея і шанец паказаць новыя магчымасці для людзей з інваліднасцю. Запрашаем паглядзець першую калекцыю адаптыўнага адзення».

Мадэлі з дзіцячага хоспіса выйдуць на подыўм у Гродне

[irp posts="50 882″ name="Калекцыя зручнага адзення для інвалідаў зноў не можа трапіць на галоўны модны паказ у Гродне"]

Яе меркаваннем, пазітыўнае вырашэнне пытання важна не толькі для ўдзельнікаў з абмежаванымі магчымасцямі з Гродна, але і для ўсёй Беларусі. «Прасоўванне правоў людзей з абмежаванымі магчымасцямі праз наш удзел у шоў стане значным крокам у выкананні Нацыянальнага плана па рэалізацыі Канвенцыі ААН „Аб правах людзей з інваліднасцю“».

[irp posts="1150″ name=""Усе людзі - з асаблівасцямі ў развіцці". Дзеці з хоспіса і іх мамы прадэманстравалі калекцыю адзення «Святаяннік""]

Мадэлі з дзіцячага хоспіса выйдуць на подыўм у Гродне

Лінію адзення распрацавалі Валянціна Апановіч і Вольга Вялічка. У склад калекцыі ўвайшлі мадэлі адзення для людзей на вазках, людзей з асаблівасцямі будовы цела пасля перанесеных хвароб, для сталых людзей пасля інсульту, для мадэляў з ліку пацыентаў Гродзенскага дзіцячага хоспіса. Над калекцыяй працуюць пяць швачак і адзін канструктар адзення.