Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

 “Манастырскі дворык” Жыровічаў можна наведаць у Гродне. На выставе Наталлі Дораш - Hrodna.life - навіны Гродна

Здымкі манахаў і вернікаў, зробленыя цягам некалькіх гадоў, у розныя поры году, у святочныя дні і за будзёнымі справамі склалі выставу гродзенскай фотамастачкі і матушкі. Вернісаж прайшоў 30 красавіка — у дзень народзінаў Наталлі Дораш, у культурным цэнтры «Фестывальны». Аўтарка прысвяціла выставу да Пасхі. Разам з фатографкай пра здымкі расказалі яе муж, святар з Жыровіцкага манастыра і ўнук Цімафей.

Меркаваннем аўтаркі, асаблівасць выставы ў нязмушанай штодзеннасці здымкаў: «Атмасфера ў Жыровіцкім манастыры асаблівая, напоўненая ціхай радасцю і міралібіем, тут благадатнае месца для ацалення душы. Я адчуваю сябе шчаслівай, калі тут знаходжуся», — казала Наталля Дораш.

 “Манастырскі дворык” Жыровічаў можна наведаць у Гродне. На выставе Наталлі Дораш

«Вобраз прыходзіць да фатографа імгненна, — узгадваў аб працы Наталлі муж-святар. — Мастак Іваноў, калі пісаў „Яўленне Хрыста народу“, шмат гадоў працаваў над вобразам. А фатограф мае ў момант рэагаваць». Яго меркаваннем, вобразы выставы сугучныя вершам Твардоўскага і прозе Сіманава, а мяжа паміж міранамі і манахамі амаль такая ж, як паміж «Жывымі і мёртвымі».

 “Манастырскі дворык” Жыровічаў можна наведаць у Гродне. На выставе Наталлі Дораш

«Наталля паказала, што такое манастыр. Тут людзі абмяжоўваюць сябе. У іх сям'і няма, нічога няма, толькі малітва. Матушка так іх показала, што амаль нідзе ў манахаў не відаць твараў. Яны як бы незямныя, нябачныя. Манахі - гэта духоўнае воінства. Праблемы міра перадаюцца на іх плечы».

«Мы ўсе ведаем Наталлю як выдатнага фотамастака, — зазначыла кіраўнічка культурнага цэнтра Ірына Сільвановіч. — Вашы „Палешукі“, вашы „Гаражанкі“, вашы нацюрморты з лецішча — заўжды заварожваюць. Вы так ўмееце бачыць прыгажосць у звычайным, што гэта адразу робіцца творам мастацтва».

 “Манастырскі дворык” Жыровічаў можна наведаць у Гродне. На выставе Наталлі Дораш

Наталлю Дораш і яе працы добра ведаюць не толькі ў Гродне. На вернісажы фатографка атрымала два дыпломы за ўдзел ў выставаў «Свет вачамі жанчын» і «Мы з Беларусі», што прашлі ў Ізраілі. Дарэчы, тытульным здымкам і сімвалам выставы ў Хайфе таксама стаў здымак Наталлі, распавяла фатографка Марыя Станіславіч.

Пад канец імпрэзы Наталля прызналася, што вельмі хвалявалася за выставу, а напярэдадні сасніла сон, нібы на адкрыццё ніхто не прыйшоў. Аднак жа удзячныя прыхільнікі фатографкі не далі кепскім мроям спраўдзіцца.

 “Манастырскі дворык” Жыровічаў можна наведаць у Гродне. На выставе Наталлі Дораш

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact info@hrodna.life