Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Эскізы будучых пабудоў і гродзенскі Стоўнхэндж: выстава архітэктурных работ Аляксандра Штена адкрылася ў «Фестывальным» - Hrodna.life - навіны Гродна

У экспазіцыі прадстаўлены эскізы, чарцяжы і фатаграфіі дзясяткаў праектаў гродзенскага архітэктара, створаныя ім у розны час, піша grodnonews.by.

Эскизы будущих построек и гродненский Стоунхендж: выставка архитектурных работ Александра Штена открылась в «Фестивальном»

Пасля заканчэння Маскоўскага архітэктурнага інстытута ў 1978 годзе перад ленінскім стыпендыятам і ўладальнікам чырвонага дыплома Аляксандрам Штэнам былі адкрыты літаральна ўсе дзверы: архітэктар ішоў першым па размеркаванні і мог атрымаць любое вакантнае месца ў Маскве. Але, доўга не думаючы, дойлід вярнуўся будаваць кар’еру ў любімы горад на сваю малую радзіму — у Гродна.

photo_2019-11-22_08-55-07.jpgphoto_2019-11-22_08-55-16.jpgphoto_2019-11-22_08-55-09.jpg

— Архітэктура не стаіць на месцы, увесь час нешта змяняецца. У наш час ёсць два трэнды: першы — гэта ўсё мяняць, другі - захоўваць. Мы, архітэктары, займаемся «ўстойлівым» у няўстойлівым свеце, — падзяліўся Аляксандр Штэн.

Так, яго творчасць, ідэі, падыходы атрымалі заслужанае прызнанне ў нашым горадзе. З-пад «цыркуля» гродзенскага архітэктара выйшла шмат праектаў: ​​касцёл Божай Міласэрнасці на вуліцы Кабяка, будынак «Альфа-Банка» на вуліцы Карла Маркса… Варта адзначыць і «скарбонку» дасягненняў аўтара: медалі за адданасць архітэктуры і творчыя дасягненні, а таксама ганаровае званне «Дойлід Рэспублікі Беларусь».


Чытайце таксама: Александр Штен: Почему нужно привести в порядок дорогу у Коложи как можно быстрее

photo_2019-11-22_08-55-35.jpgphoto_2019-11-22_08-55-32.jpgphoto_2019-11-22_08-55-36.jpgphoto_2019-11-22_08-55-21.jpg

Выстаўка «Дажынкі з працоўнага стала архітэктара» — гэта справаздача за апошнія 50 гадоў працы Аляксандра Штэна. Тут можна ўбачыць эскізы як ужо увасобленых у жыццё праектаў аўтара, так і тых, якія яшчэ не былі рэалізаваныя. Сярод апошніх, напрыклад, перспектыўная і да дэталяў прадуманая праца па рэканструкцыі стэлы ў Каложскім парку.

photo_2019-11-22_08-55-34.jpg

— Мэта праекта ў тым, каб насыціць гэтую выдатную пляцоўку сакральным і культурным сэнсамі. Я заўважыў цікавыя супадзенні паміж гродзенскай стэлай і Стоўнхэнджам: геаграфічная шырата, вышыня над узроўнем мора і кірунак галоўных восяў па кірунку ранішняга прамяня ў дзень сонцастаяння ў комплексаў супадаюць. Усё гэта наводзіць на думку аб астранамічнай сувязі паміж імі. Больш за тое, ёсць супадзенні асноўных прапорцый стэлы і з іншымі шэдэўрамі архітэктуры: купаламі Пантэона і сабора Святога Пятра ў Рыме, — распавёў аўтар.

photo_2019-11-22_08-55-24.jpg

Выстава дазваляе прасачыць не толькі шлях аўтара, але і самі змены ў творчым працэсе архітэктурнага планавання. Да прыкладу, зараз маладыя архітэктары, як правіла, працуюць з дапамогай камп’ютарных праграм, а «адмыванні» ўручную паступова сыходзяць на другі план. У Аляксандра Штэна можна ўбачыць усе метады: свой шлях архітэктара ён пачаў да інавацыйных тэхналогій, а лічбавыя магчымасці асвойваў ужо з іх прыходам. Таму, акрамя графічных прац гэтага стагоддзя, ёсць сярод выставачных экспанатаў і захаваныя часткі даўніх эскізаў, якія аўтар сабраў у калажы. Дарэчы, кожная выставачная работа архітэктара дапаўняецца дэталёвым апісаннем, фатаграфіямі і схемамі аб’екта.

photo_2019-11-22_08-55-19.jpg