Людзі і справы

«Не дзеля грошай, а для супольнасці». Менеджарка Hrodna.life пра тое, як не даць замаўчаць незалежнаму медыя

Мяне завуць Марыя Кучмэйна. Я менеджарка па рэкламе Hrodna.life. Пішу гэты пост, каб папрасіць у вас дапамогі.

Гэты матэрыял падрыхтаваны дзякуючы вашай падтрымцы на Patreon

Hrodna.life працуе для вас. Калі вам падабаецца наша выданне, калі ласка, падтрымайце нас, стаўшы падпісчыкамі на Patreon. Гэта дазволіць нам рыхтаваць яшчэ больш цікавых аўтарскіх матэрыялаў.

Але рабіце гэта толькі, калі вы ў бяспецы. Напрыклад — за мяжой. І ні ў якім разе не з карты беларускага банка.

Я раблю тую частку працы на Hrodna.life, якую вы звычайна не бачыце. Я стараюся рабіць рэкламу такой, каб яна вам падабалася, а не прымушала як мага хутчэй закрыць сайт.

Амаль увесь жнівень я не магла працаваць напоўніцу. Пасля падзей 9 жніўня не было інтэрнэту, потым многія рэкламныя кампаніі страцілі актуальнасць на фоне імклівага развіцця падзей.

Мая праца стала незапатрабаванай. Я гледзела, як працуюць да позняй ночы мае калегі, але нічым не магла дапамагчы. Хіба што патэлефанаваць усім і спытацца, ці дома яны, або дасылаць малітвы «ў космас», каб маіх журналістаў і рэдактараў не затрымалі і не пабілі. У гэтыя дні я ні разу не пашкадавала, што працую з такімі выдатнымі людзьмі.

Чаму рэклама — гэта добра

Сродкі ад рэкламных продажаў дапамагаюць аплаціць ганарары маім калегам — журналістам. Тым, што працавалі і працуюць амаль суткамі. Калегам, якія штодня робяць сваю працу, каб вы ведалі, што адбываецца ў нашым горадзе.

Ёсць рэклама, якой мы сапраўды ганарымся. Напрыклад, вось гэтыя публікацыі:

Яны прынеслі нам чытачоў і дазволілі зарабіць. Значыць — стварыць яшчэ больш некамерцыйных тэкстаў. Гэта сітуацыя win-win, калі задаволены і мы, і рэкламадаўцы, і чытачы. Але ва ўмовах палітычнага крызісу, (і эканамічнага, які цягнецца з канца зімы), зарабляць на рэкламе ўсё больш складана.

Мы можам дапамагчы адно аднаму

Я б з задавальненнем і зараз рабіла шмат карысных партнёрскіх праектаў. Таму прашу дапамогі ў вас.

Калі ў вас ёсць свой бізнес, нават невялікі, вы можаце падтрымаць Hrodna.life, размясціўшы ў нас сваю рэкламу. Гэта спосаб супрацы, карысны для вас і нас. А потым вы можаце параіць нас сваім сябрам і калегам, у якіх таксама ёсць уласная справа.

Я разумею, што некаторыя рэкламныя кампаніі зараз не да месца, але мы можам абмеркаваць праекты на будучыню.

Як яшчэ можна дапамагчы?


У сваёй працы Hrodna.life арыентуецца перадусім на супольнасць чытачоў. У цяжкую хвіліну мы спадзяемся на іх падтрымку.

Каб утрымаць штат журналістаў і офіс, мы просім вас пералічыць нам невялікую суму грошай. Але рабіце гэта толькі, калі вы ў бяспецы, напрыклад, за мяжой. І ні ў якім разе не з беларускай банкаўскай карткі!

З вашай дапамогай мы працягнем працаваць і расказваць тое, пра што маўчаць іншыя.

Чытайце таксама:

Падзяліцца
Меткі: грошы

Апошнія запісы

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024

Скрадзеныя куры, рыбакі-тапельцы, вяртанне каштоўнасцяў з Расіі: якім быў Гродна 100 гадоў таму — у матэрыялах мясцовай прэсы

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Пра што пісалі тагачасныя журналісты і што чыталі…

13 красавіка 2024