Спадчына

«Калі ты цёмны, то я цябе прасвятлю». Як выглядаў бы мерч да «гродзенскіх» фільмаў, калі б яны сёння выходзілі ў пракат

З-за адмены галівудскіх прэм’ераў на экраны паўторна выходзяць старыя расійскія фільмы. Да фільма «Брат» нават вырабілі мерч! У планах пракатчыкаў нанова паказваць і савецкую класіку. Рэдакцыя Hrodna.life уявіла, як бы выглядалі футболкі і світшоты з героямі знятых у Гродне стужак, калі б тыя сёння выходзілі ў кінапракат.

Мерч — частка маркетынгу любога сучаснага фільма. Лагатыпы і выявы герояў наносяць на адзенне, посуд, сувеніры, заплечнікі. Ваську з фільма «Белыя росы» мы нанеслі на кубкі. Яго бацьку Фядоса — на цішотку. Галоўны герой фільма «Мяне завуць Арлекіна» апынуўся на світшоце. У кожным выпадку мы суправаджалі герояў цытатамі з фільмаў. Узгадалі мы таксама пра стужку «Я родам з дзяцінства» з Высоцкім і постсавецкі «Кааператыў Палітбюро».

«Обломал немало веток, наломал немало дров»

Больш за ўсё цытат можна вылучыць у фільме Ігара Дабралюбава «Белыя росы» 1983 года. У гэтай лірычнай камедыі паказана жыццё савецкіх людзей першай паловы 1980-х гадоў. У цэнтры ўвагі - жыхары вёскі, якая хутка павінна стаць часткай горада.

Галерэю ніжэй можна гартаць

Галоўны герой фільма Васька Ходас граў на гармоніку ў бусліным гняздзе і размаўляў са светлафорам
А вось так выглядалі б кубкі з тым жа героем «Белых росаў»
Невялічкі зборнік афарызмаў можна сабраць з цытат Фядоса Ходаса.
Старажыла вёскі сыграў Усевалад Санаеў.

Вёска Дзевятоўка, у якой у 1980-я гады праходзілі здымкі фільма «Белыя росы», паўтарыла лёс сваёй экраннай копіі: яна стала часткай вялікага горада. Прыватныя дамы пайшлі пад знос, на іх месцы адна за адной з’яўляюцца шматпавярховыя «скрынкі», дзе засяляюць былых вясковых жыхароў.

Пра тое, што калісьці тут жылі галоўныя героі савецкай кінастужкі, нагадвае хіба што цудам захаваўшыся стары калодзеж — той самы, які не раз з’яўляецца ў кадры. А побач з ім тры прыкметныя постаці: Фядос, яго сусед Цімафей і сабака Валет.

«Пускай не волнуются, я в тюрьме»

Даволі актуальна, пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, глядзяцца цішоткі з цытатамі героя Мікалая Карачанцава — Ваські. Ён пайшоў разводзіцца з жонкай, але па супадзенні абставінаў патрапіў у турму на 15 сутак.

«Деньги не делают нас»

Наступны фільм з мерчам ад Hrodna.life — «Мяне завуць Арлекіна». Яго ў 1988 годзе зняў рэжысёр Валерый Рыбараў. Ілюстрацыю з афішы можна выкарыстаць на світшоце без дадатковых цытат. Надпіс «Деньги не делают нас», якую галоўны герой разам з сябрамі напісалі на сцяне манастыра Раства Багародзіцы (тады — музея атэізму), будзе добра выглядаць на світшоце з выявай самога Арлекіна.

Галерэю ніжэй можна гартаць

У фільме прысутнічае герой-нефармал, які з дапамогай аргумента пра Гітлера тлумачыць Арлекіну, што калі ўсе кажуць або робяць нешта адно, гэта не значыць, што яны аўтаматычна маюць рацыю.

«По лагерям соскучились»

Фільм «Кааператыў „Палітбюро“, або Будзе доўгім развітанне» вядомы менш за «Белыя Росы». Яго ў 1992 годзе зняў беларускі рэжысёр Міхаіл Пташук. Стужка расказвае пра кааператыў акцёраў, якія ездзяць па гарадах у вобразах савецкіх дзеячоў: Чапаева, Сталіна, Брэжнева… Яны хутка высвятляюць трагічную праўду, што постсавецкія людзі вельмі хочуць вяртання моцнай рукі і сталінскіх парадкаў.

Апошні фільм, для якога Hrodna.life зрабіў мерч — «Я родам з дзяцінства». Яго ў 1966 годзе зняў Віктар Тураў. У кінастужцы паказана жыццё хлопчыкаў з прыфрантавога горада, якія чакаюць вяртання сваякоў з фронту і спадзяюцца на хуткае сканчэнне вайны.

Чытайце таксама: На Аллее кино в Гродно появились фильмы, которых в городе не снимали

Ілюстрацыя галоўных герояў і назва фільма, якая выкананая шрыфтам з савецкай афішы 1966 года

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024

Былое чыгуначнае дэпо і яшчэ тры бізнес-цэнтры пад ключ, якія можна купіць у Гродне

У Гродне можна купіць некалькі бізнес-цэнтраў, запоўненых арандатарамі. Сярод іх - былое чыгуначнае дэпо пачатку…

25 красавіка 2024

Свяцкі скарб, зніклы шпіц і іншыя гісторыі з Гродна 100 гадоў таму: пра што пісала мясцовая прэса ў 1924

Як выглядала жыццё ў Гродне стагоддзе таму? Даведацца пра падзеі і клопаты штодзённасці можна са…

21 красавіка 2024