Спрэчкі наконт рэканструкцыі Старога замка ў Гродне не сціхаюць. У інтэрнэце 5 верасня з’явіліся фатаздымкі, на якіх відаць, як на Старым замку будаўнікі закладваюць сучаснай цэглай абарончую сцяну часоў Вітаўта. Гродзенскія краязнаўцы лічаць гэта варварствам. Адказ спецыялістаў: усе працы ідуць згодна з праектам.

Фотаздымкі на сваёй старонцы ў фэйсбуку выклаў гродзенскі краязнаўца Яўген Аснарэўскі.

Злачынства перад горадам і ўсёй краінай

«На мой погляд рэканструкцыя Старога замка працягвае дэманстраваць абуральную антыгістарычнасць праекта Бачкова. Не так даўно была інфармацыя пра знішчэнне часткі сцен часоў Вітаўта і вось зараз гэтую ж сцяну закладваюць таннай цэглай. Такім чынам, унікальны помнік эпохі ВКЛ проста схаваюць у саркафаг, як рэактар ​​у Чарнобылі.

[irp posts="78 075″ name="Навуковец звярнуўся ў пракуратуру з нагоды разбурэння «сцяны Вітаўта» ў Гродне"]

Такога не было нават падчас рэканструкцыі Лідскага замка, якая лічыцца выключна няўдалай. Але нават у Лідзе старажытныя сцены не дадумаліся атынкаваць, а потым пафарбаваць. А менавіта гэта, як можна зразумець, плануюць у Гродне.

Не памылюся, калі скажу, што многія гродзенцы вельмі любяць гэтыя старыя камяні. А зараз нейкі мінскі летуценнік, якому падабаецца выдумляць замкі, хоча проста так забраць іх у гараджан. Лічу гэта сапраўдным злачынствам перад горадам і ўсёй краінай".

Муры Старога замка закладваюць таннай цэглай. Краязнаўцы б'юць трывогу

Нашчадкі ніколі не ўбачаць сцяну

Выказаўся з нагоды сцяны і гродзенскі краязнаўца Мечыслаў Супрон, які назваў сітуацыю «парнаграфіяй».

«Той бок сцяны, які прылягае да Нёмана, быў якасна адрэканструяваны і закансерваваны ў міжваенны час польскімі спецыялістамі. I ён умяшчае ў сябе арыгінальную кладку часоў Вітаўта. А зараз гэтую якасную кладку забудоўваюць у нейкі саркафаг з бетону і вельмі няякаснай цэглы. Я расцэньваю гэтыя працы як знішчэнне аўтэнтычных рэштак замка XIV ст., бо, калі іх замуруюць, то нашыя нашчадкі ніколі іх не ўбачаць».

Муры Старога замка закладваюць таннай цэглай. Краязнаўцы б'юць трывогу

Працэс банальнай эканоміі

Пра сцяну часоў Вітаўта выказаўся таксама адзін з галоўных абаронцаў Старога замка гісторык Мікалай Волкаў.

«Сцены Вітаўта гэта каштоўныя пабудовы: іх трэба прэзентаваць і паказваць, а ў нас хочуць усё схаваць. Сцяна Вітаўта захавалася да трох метраў, а два з іх закрываюць і ў будучыні патынкуюць пад стыль замка часоў Баторыя. Але мы нават не ведаем, ці было так насамрэч.

Гэта ўсё па-дурному. Можна было б зрабіць пластамі, як у Крэве, а ў Гродне чамусьці ідуць па варыянце стылістычнай рэстаўрацыі. Яны хочуць узнавіць, як было, а як было яны ведаюць толькі самі. На замку ў Гродне робіцца усё, што ўздумаецца. Гэты працэс можна назваць банальнай эканоміяй.

[irp posts="54 521″ name=" Памяшканні ў падвале Княскай вежы развальваліся хутка". Паглядзіце на вежу Крэўскага замка да і пасля кансервацыі"]

Сцены Вітаўта проста закрываюць сучаснай таннай цэглай. І ўсе на замку робяць выгляд, што гэта добра. А чаму ў Крэве усё выглядае нармальна? На двух замках працуюць звычайныя рабацягі, і ў адным месцы па-людску, а ў іншым незразумела што".

Муры Старога замка закладваюць таннай цэглай. Краязнаўцы б'юць трывогу

Сцяну рабілі палякі

Галоўны архітэктар праекта рэканструкцыі (1-й чаргі) Старого замка Алег Шымбарэцкі пракаментаваў працы на абарончай сцяне.

«Усе працы на Старым замку выконваюцца згодна з праектам. Хто сказаў, што там звонку сцяна Вітаўта? Мяне ўвесь час гэтае пытанне цікавіць: хто людзям такое кажа. Участак сцяны, які цяпер абсыпаўся, гэта так званая вендская муроўка, якую рабілі палякі паводле свайго праекту рэстаўрацыі, і якой цалкам закрылі рэшткі мура Вітаўта. У муроўцы камень кладзецца радамі па чарзе з цэглай. Такую муроўку нашы спецыялісты не змаглі выканаць з-за адсутнасці цэглы патрэбных памераў і якасці, якую трэба рабіць па індывідуальнай замове».

Спецыяліст адзначае, што пры ўзгадненні праекта дзяржаўная экспертыза забараніла ўжываць індывідуальную цэглу рэстаўрацыйных памераў у цэлым па аб’екце пры атынкоўцы аднаўляемых і новых сцен. А паколькі агульнае праектнае рашэнне — тынкоўка сцен, то экспертыза настойвае на патанненні будаўніцтва і ўзвядзенні сцен новых аб’ёмаў з больш таннага матэрыялу.

«У сувязі з гэтым праектны інстытут і падрадная арганізацыя спрабавалі фрагментарна аднавіць бутавую муроўку без ужывання цэглы, але ў выніку прыйшлі да высновы, што яна з’яўляецца вельмі дрэнным спосабам рэстаўрацыі і гэта не з’яўляецца аднаўленнем і рэканструкцыяй. Тады было калегіяльна прынята рашэнне не выконваць далей такую муроўку з бута, а пад тынкоўку выканаць цагляную з больш таннага матэрыялу ў адпаведнасці з патрабаваннямі дзяржаўнай экспертызы пры зацвярджэнні праекта».

Таксама Алег Шымбарэцкі адзначыў, што ў будучыні некалькі фрагментаў адкрытай сцяны перыяда польскай рэканструкцыі будзе пакінута для экспазіцыі і гараджане змогуць яе ўбачыць.

[irp posts="72 476″ name="На Гальшанскім і Крэўскім замках аднавілі працы"]

Муры Старога замка закладваюць таннай цэглай. Краязнаўцы б'юць трывогу



Найти квартиру в хорошем месте в Москве в Москве не так уж и просто. Но это станет возможным с появлением ЖК «Саларьево Парк». он находится в Новой Москве на юго-западе столицы. Удобная транспортная развязка, развитая инфраструктура, наличие лесополосы. Больше информации о комплексе можно узнать тут http://mysalpark.ru/. Ждем ваших звонков!


Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]