Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

У Гродне распачаўся новы сезон курсаў “Мова Нанова”

Якія ёсць шляхі да беларускасці, што значыць гэты панятак і як людзі прыходзяць да беларускага бачання свету, абмяркоўвалі на першых восеньскіх занятках «Мовы Нанова Гародня».

Каля 50 гарадзенцаў сабралося ўвечары 10 кастрычніка ў офісе ГА «Цэнтр «Трэці Сектар», каб удасканаліць сваю беларускую мову. Палова з іх прыйшлі на «Мову Нанова» ўпершыню.

mova-nanova-garodnya-001

Адзін з такіх навічкоў, Анатоль (на фота), дзеліцца са слухачамі сваёй матывацыяй да вывучэння мовы:

«Мяне прывёў сябар Валодзя, які быў на занятках летась. Апошнім часам я больш пачаў стасавацца з беларускамоўнымі людзьмі. І мне стала сорамна, што сам не ведаю беларускай, не памятаю нічога са школы. Таму вырашыў сюды прыйсці і патрэніравацца, паразмаўляць на роднай мове».

mova-nanova-garodnya-010

46-гадовы Віктар прыйшоў на курсы, бо хоча навучыць беларускай мове замежнага сябра:

«Я вывучаў мову ў школе. Зараз маю сябра-мексіканца і дапамагаю яму размаўляць на рускай. Таксама ён хоча размаўляць па-беларуску. Таму я прыйшоў сюды, каб узгадаць усё тое, што ведаю, і пачаць размаўляць на мове».

mova-nanova-garodnya-013

Госцем заняткаў быў журналіст і музыка, фронтмэн гурта Dzieciuki Алесь Дзянісаў, які падзяліўся са слухачамі сваёй гісторыяй прыходу да беларускасці:

«Я скончыў гістфак. Калі я вучыўся, у мяне выкладалі тыя людзі, якіх сёння ўсіх павыганялі. Тады гэта ўсё нараджалася. Што датычыцца музыкі, мы раслі на англамоўных гуртах, польскім року. „Мроя“, „Бонда“ — гэта ўсё я значна пазней пачуў. То бок, да беларускасці прыходзіў праз універсітэт, паэтаў і толькі потым праз музыку».

У канцы Алесь выканаў песні на вершы Уладзіміра Караткевіча і Алеся Чобата, а таксама хіты гуртоў «Людзі на Балоце» і Dzieciuki.

Наступныя заняткі «Мовы Нанова» ў Гродне адбудуцца 17 кастрычніка ў 19.00 па вул. Будзёнага, 48а-63 і будуць прысвечаныя тэме «Стравы». Госцем будзе Алеся Аўласевіч — кулінарная відэаблогерка з Гомелю. Сачыце за абвесткамі на нашым сайце і ў суполках на Facebook і VKontakte.