Праверыць веданне беларускай мовы, а таксама зрабіць унёсак у захаванне спадчыны Беларусі можна будзе 3 верасня на дыктоўцы ад «Лідскага піва». Сродкі пойдуць на набыццё новага экспаната для музея ў Лідскім замку. Выдатнікі атрымаюць білеты ў Музей Лідскага бровара.

“Лідскае піва” зладзіць беларускую дыктоўку. Чым больш людзей напіша, тым больш грошай атрымае Лідскі замак
У Музеі Лідскага бровара. Фота: Hrodna.life

Дыктоўка адбудзецца 3 верасня ў 15:00. Каб паўдзельнічаць, трэба зарэгістравацца. Напісаць дыктант можна будзе анлайн альбо прыйсці на пляцоўку ў Lidbeer DVOR (Мінск, вул. Кульман, 1/8). Выдатнікі, якія напішуць дыктоўку на 8−10 балаў, атрымаюць запрашальныя білеты ў Музей лідскага бровара.

Станам на 11:00 22 жніўня ўжо зарэгістраваліся 1249 чалавек. За кожнага ўдзельніка «Лідскае піва» пералічыць сродкі Лідскаму гісторыка-мастацкаму музею. На гэтыя грошы музей набудзе каштоўны прадмет мастацтва ў калекцыю. Зараз гэтая сума складае 6245 рублёў (5 рублёў за кожнага удзельніка, калі той сапраўды напішы дыктоўку).

Чытайце таксама: Ад шумераў і драўляных бочак да Носеля Пупко і Olvi: рэпартаж з «Музея Лідскага бровара»