Самы звычайны дзень робіцца святочным, калі пачынаецца з падарункаў. Проста так, без нагоды. Таму 24 жніўня журналісты Hrodna.life выйшлі на вуліцы горада, каб пажадаць гродзенкам добрай раніцы і падарыць кветкі. Зімой мы дарылі жанчынам ружы, а зараз прыйшоў час на гладыёлусы. Кветкавыя акцыі робяцца нашай добрай традыцыяй!


Ператвараць у святы самыя звычайныя дні нам дапамагаюць нашы падпісчыкі і чытачы. Гэтым разам кветкамі падзялілася цудоўная сям’я Алы і Юрыя Квяткоўскіх з вёскі Макараўцы Бераставіцкага раёна.

[irp posts="78 388″ name="Выстава гладыёлусаў, якіх немагчыма не палюбіць, праходзіць у Гродне"]