Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

"У музей хадзілі ў бахілах". Сталая гродзенка ўспамінае міжваенныя экскурсіі ў Старым замку - Hrodna.life - навіны Гродна

Гродзенцаў, якія ў міжваенны час пабывалі ў музеі Старога замка, засталося вельмі мала. Адна са сведкаў тых часоў - 94-гадовая Ніна Сямёнава, якая ўсё жыццё жыве ў Новым свеце на вуліцы Ватуціна. Чым запомніўся замак Баторыя і музей заснаваны Юзафам Ядкоўскім у 1930-я, гродзенка распавяла Hrodna.life.

Пра Ніну Іосіфаўну, якая ў 1923 году нарадзілася ў Гродне, мы ўжо падрабязна распавядалі. Сталая гродзенка не так даўно адзначыла 94-годдзе і сёння спакойна працягвае жыць у сваім доме на Ватуціна. Паперы аб зносе хаты пакуль перасталі ёй прыходзіць. У вольны час Ніна Іосіфаўна ўспамінае дзяцінства і маладосць у Гродне і сваімі гісторыямі ахвотна дзеліцца.

Чытайце яшчэ:  Гродзенскі Новы Свет зноў будуць зносіць: пад знос трапляе і 94-гадовая карэнная гродзенка

Чытайце яшчэ:  "Мае арганічнае расстройства асобы". Гарадскія службы распавялі, чаму завезлі пенсіянерку з Ватуціна ў псіхіятрычную бальніцу

Наведаць музей у замку прапанавалі суседзі

Першы раз Ніна Іосіфаўна трапіла ў Стары замак у пачатку 1930-х гадоў, калі на экскурсію яе запрасілі суседзі.

«Рэканструкцыю Старога замка сёння я бачу толькі па тэлевізары і ўжо чула пра гучныя знаходкi. Мне вось цікава, якім будзе замак пасля рэканструкцыі, бо ўсё жыццё мы пражылі пры адным, а зараз наша пярліна будзе зусім іншай.

Давялося мне патрапіць у замак Баторыя ў пачатку 1930-х гадоў. Трапіла я туды па запрашэнні суседзяў па вуліцы, да якіх тады прыехаў сур’ёзны сваяк з Варшавы", — распавядае Ніна Іосіфаўна.

"У музей хадзілі ў бахілах". Сталая гродзенка ўспамінае міжваенныя экскурсіі ў Старым замку
Ніна Іосіфаўна Сямёнава ўсё жыццё жыве ў Гродне па адным адрасе: Ватуціна, 6. Як кажа гродзенка: «Дзе нарадзілася, там і хачу памерці».

У музей — у бахілах

Сталая гродзенка распавядае, што з суседзямі яе сям’я жыла вельмі добра — быццам адна сям’я. Часта разам абедалі.

«Аднойчы, калі да суседзяў прыехаў сваяк, мы на машыне паехалі ў замак. Нас там сустракалі з аркестрам, як ганаровых гасцей. Каля замка паказалі рэшткі старой царквы, да якой трэба было спускацца па прыступках. Там нават нешта падобнае на алтар было, памятаю, і нейкія гліняныя канструкцыі з абгарэлым збожжам.

Былі мы і ў замку. Калі не памыляюся, пад музей там было адведзена некалькі пакояў, каб у іх зайсці нам далі бахілы, бо там усюды быў прыгожы паркет. Што за экспанаты былі ў пакоях, мне цяжка ўспомніць. Але залу прысвечаную Баторыю я яшчэ неяк памятаю. Там стаяў ложак караля пад навесам".

"У музей хадзілі ў бахілах". Сталая гродзенка ўспамінае міжваенныя экскурсіі ў Старым замку
Так выглядалі музейныя пакоі ў Старым замку ў міжваенны час

Насіла ў замак абед мужу

Апошні раз Ніна Іосіфаўна была ў Старым замку ў пасляваенныя гады, калі насіла абед свайму мужу — мастаку Ігару Сямёнаву.

«Можа, гэта быў пачатак 1950-х гадоў, цяжка ўспомніць, але памятаю, што, муж там чымсьці займаўся. А я яму абед насіла ў замак. Ці быў там музей у той час, ужо не ўзгадаю. Муж таксама нічога не распавядаў.

А вось праз пару год на ​​старых могілках я сустрэла сяброўку, яна з мужам якраз жыла каля замка. Яны там займаліся аднаўленнем чагосьці. Яна казала мне так: «Не магу глядзець, з музея выносяць усё ў кішэнях». Верагодна, выносілі нейкія экспанаты, але што менавіта я не ведаю. У замку больш я не была".

"У музей хадзілі ў бахілах". Сталая гродзенка ўспамінае міжваенныя экскурсіі ў Старым замку
Сёння Стары замак ва ўспамінах Ніны Іосіфаўны такі ж, як і на фотаздымку Булгака ў кнізе Ядкоўскага

Кнігу Ядкоўскага чытае і сёння

Ёсць у Ніны Іосіфаўны вельмі каштоўная для яе кніга стваральніка музея Юзафа Ядкоўскага, выдадзеная ў пачатку 1920-х і прысвечаная Гродна. Чытаючы яе, сталая гродзенка ўспамінае міжваенны горад і паход у замак Баторыя.

«Кнігу Ядкоўскага я і цяпер з вялікім задавальненнем чытаю, купілі яе яшчэ да 1939 года. Яна мне вельмі дарагая, напэўна, такіх у арыгінале засталося вельмі мала. А наогул старых і каштоўных кніг у нашай сям'і было вельмі шмат, пакуль мама iх не аддала школьнікам на макулатуру.

Ядкоўскага я асабіста не бачыла, але ведаю, што акрамя музея ён яшчэ выкладаў у мужчынскай гімназіі. А я сама вучылася ў жаночай прыватнай гімназіі імя Эміліі Плятэр".

Вядома, што яшчэ да пачатку Другой сусветнай заснавальнік Гродзенскага музея ў старым замку Юзаф Ядкоўскі з’ехаў у Варшаву ды так і не вярнуўся ў родны горад. А вось яго музей у замку аднавілі ў пасляваенныя гады і ён паспяхова працуе і цяпер.

"У музей хадзілі ў бахілах". Сталая гродзенка ўспамінае міжваенныя экскурсіі ў Старым замку