Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Сталіца "абваранкаў" і мядзведжая акадэмія. Як у Смаргоні фармуюць брэнд рэгіёну - Hrodna.life - навіны Гродна

Цяпер у Смаргоні можна замовіць тэатралізаваную экскурсію, дзе вам раскажуць пра выраб фірмовых «абваранкаў», якія гаспадыні прадавалі ад Смаргоні да Гдыні. А таксама паслухаць пра «мядзведжую акадэмію» і паглядзець на выступ сучаснага «акадэміка». Так у музеі рэалізуюць ініцыятыву «Захаваем культуру разам: Смаргонь кірмашовая».

На кірмаш!

— У нядзелю раніцай сонейка ўзыходзіць, гаспадар адпраўляецца на смаргонскі кірмаш. Праедзем праз славутае мястэчка Крэва да гасціннай Смаргоні, — кажа экскурсаводка ў традыцыйным строі. — У Смаргоні была вялікая кірмашовая плошча. Там былі лаўкі-прылаўкі-шапікі, людзі прыязджалі на вазках. Можна было ўбачыць шмат тавараў. З Крэва, ганчарнага цэнтру, прывозілі кераміку, кадушкі, ступкі і бочкі. Жанчыны прадавалі яйкі, авечую поўсць, лён, ручнікі, дываны. Для духоўнай уцехі быў тэатр-батлейка, які прыйшоў на беларускія землі у 16-м стагоддзі і быў вельмі папулярны.

Сталіца "абваранкаў" і мядзведжая акадэмія. Як у Смаргоні фармуюць брэнд рэгіёну

«Былі і баранкі памерам з хамут»

У Смаргоні амаль усё мяшчанскае жаночае насельніцтва займалася вырабам бублікаў, якія атрымалі шырокую вядомасць пад назвай «абваранкаў смаргонскіх». Абваранкамі бублікі называлі таму, што перад выпечкай іх абварвалі ў кіпні.

— З вечара ці з раніцы мясілі цеста. Чатары гаспадыні - дзве калястольніцы, каляварніца і каляпечніца — чакалі, калі падыйдзе печ. Дровы выкарыстоўвалі толькі альховыя. Аснова цеста — мука і дрожджы. На перадкірмашовы дзень туды дадавалі мед, цукар, ваніль, мак, чарнушку і іншыя прыправы.

З цеста рабілі жгуцікі і абкручвалі іх вакол пальца. Таму дзірка была памерам з палец. Але былі і баранкі памерам з хамут.

Наляпіўшы баранак, каляварніца акунала іх у вар — вялікі чыгун з кіпнем. Праз некалькі хвілін каляпечніцы раскладвала баранкі. З пылу, з жару баранкі нанізвалі на маністы і вешалі на шыю.

Сталіца "абваранкаў" і мядзведжая акадэмія. Як у Смаргоні фармуюць брэнд рэгіёну

Смаргонскія абваранкі вазілі далёка. На Казюкі у Вільню, у Ліду, Гродна. Кажуць, была сям’я, якая пякла абваранкі для продажу толькі у Варшаве, Гдыні, Гданьску.

«Маем надзею, што і французскія гурманы каштавалі смаргонскія абваранкі», — кажа экскурсаводка. І на любым мерапрыемстве яны зяўсёды былі нарасхват.

«Пакажы, мішка, як жонка мужа з карчмы чакае»

Прыязджалі на смаргонскі кірмаш і павадыры са сваімі «акадэмікамі». Мішка на экскурсіі прывітаў наведвальнікаў паклонамі. І паказаў смешнымі рухамі, «як салдат бярэ ружжо на плячо», «як жанчыны перад люстэркам прыгажосць наводзяць раніцай», «як мужык з карчмы ідзе дахаты», «як жонка мужа дома чакае і як сустрэкае».

Мядзведзяў у Смаргоні дрэсіравалі ў незвычайнай установе, якая мела жартаўлівую назву «Смаргонская медзведжая акадэмія». З’явілася гэтая школа ў 40-х гадах 17 стагоддзя, калі Смаргонь увайшла ва ўладанне князеў Радзівілаў. Школа складалася з дзвюх будынкаў. У адным жылі мядзеведзі, у іншым — дрэсіроўчыкі. Мядзведзяў, згодна дакументаў, было каля дзесяці. Для навучання абіралі толькі самцоў мядзьведзяў не старэйшых за 6 месяцаў. Лічылася, што іншыя не паддаюцца дрэсіроўцы.

Сталіца "абваранкаў" і мядзведжая акадэмія. Як у Смаргоні фармуюць брэнд рэгіёну

— Маленькіх мядзведзяў прывозілі сюды і змяшчалі ў спецыяльныя клеткі. Вышыня ў іх была такая, каб мішка стаяў толькі на чатырох лапаў. Пад клеткай паспальвалася вогнішча, падлога награвалася і ён пачынаў скакаць. У той час раздаваліся гукі бубнаў ці скрыпкі. Калі мядзведзю станавілася зусім горача, яго выпускалі з клеткі ў іншую, дзе падлога была халоднай. Чакалі, пакуль ён супакоіцца, заводзілі зноў у гарачую клетку і працэдура дрэсіроўкі паўтаралася нанова. Навучаны мядзведзь распачынаў танчыць, як толькі пачуе музыку. Частавалі мядзеведзя тымі ж смаргонскім абваранкамі.

Навошта Радзівілам была патрэбна школа дрэсіроўкі? Радзівілы, асабліва мужчынская частка сям'і, вельмі любіла медзведзую забаву, бо ў Сярэднявеччы забаваў было не так шмат. Скончылася гісторыя мядзведжай акадэміі ў пачатку 19 стагоддзя, калі Радзівілы прадавалі Смаргонь з прычыны запазычанасці. А новы ўладальнік не меў грошай, каб трымаць акадэмію.


Ініцыятыва «Захаваем культуру разам: Смаргонь кірмашовая» рэалізуецца ў межах праграмы тэрытарыяльна-арыентаванага развіцця ПРАААН і фінансуецца Еўразвязам. У Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі сабралі экскурсаводаў, зрабілі карту славутасцяў Смаргонскага раёну і буклет пра гісторыю смаргонскіх абваранкаў. Таксама была арганізавана выязная выстава «Смаргонь кірмашовая», з якой упершыню ў горадзе выступілі ў кастрычніку мінулага года.

Галоўны вынік ініцыятывы — тэатралізаваная экскурсія з дэгустацыяй «Шляхамі кірмашовымі». Сярод дзяцей папулярная квэст-гульня па тэматыцы экскурсіі. Гэта спаборніцтва сярод каманд па пяць-сем чалавек. Камандзе трэба справіцца з заданнямі хутчэй і правільней за іншых.

У межах праекта прайшло 12 экскурсій. Выставу за верасень-кастрычнік наведала больш за 300 школьнікаў. Музей супрацоўнічае з турфірмай «Белагратрэвел». Таксама экскурсіі замаўляюць наведвальнікі санаторыю «Лясная паляна», які знаходзіцца побач з музеем. Дарослыя квіткі каштуюць 10 рублёў + уваходны квіток 2.50 рублёў. Для группы з 25 чалавек квіток каштуе 5 рублёў з чалавека.