Connection Information

To perform the requested action, WordPress needs to access your web server. Please enter your FTP credentials to proceed. If you do not remember your credentials, you should contact your web host.

Connection Type

Андрэй Лук'яновіч. Што вядома пра новага камандуючага ВПС

Аляксандр Лукашэнка прызначыў ураджэнца Гродзеншчыны Андрэя Лук’яновіча камандуючым Вайскова-паветранымі сіламі і войскамі супрацьпаветранай абароны Беларусі. Гэта адбылося 13 снежня 2022 года. MOST сабраў факты з біяграфіі новага камандуючага.

Служыў у Бураціі, дачка вучыцца ў Германіі. Што вядома пра новага камандуючага паветранымі сіламі Беларусі
Андрэй Лук’яновіч.

Нарадзіўся ў Смаргоні, а служыў ва Улан-Удэ

Лук’яновіч нарадзіўся ў Смаргоні. Яго бацька памёр, калі Андрэй вучыўся ў першым класе. Яго і дзвюх сясцёр выхоўвала маці.

У 1992 годзе Лук’яновіч скончыў Балашоўскую вышэйшую авіяцыйную вучэльню. Па размеркаванні служыў ва Улан-Удэ [Бурація, Расія — Hrodna.life] у вайскова-транспартнай авіяцыі.

Адпраўляў у Кітай лекі з авіябазы ў Мачулішчах

У 2012 годзе Лук’яновіча прызначылі камандзірам 50-й змяшанай авіяцыйнай базы ў Мачулішчах [Мінскі раён — Hrodna.life]. Ён узначальваў яе да 2022 года.

Падчас пандэміі каранавіруса, зімой 2020 года, Беларусь адпраўляла з гэтай авіябазы лекі, прэпараты, сродкі індывідуальнай абароны, сродкі дэзынфекцыі ў Кітай. Гэтай «аперацыяй» камандаваў Лук’яновіч.

Лётаў на парадах і ўдзельнічаў у УНС

Андрэй Лук’яновіч — вайсковы лётчык-снайпер. Ён мае больш за 4,2 тыс. гадзінаў налёту. Лук’яновіч удзельнічаў у парадах на Дзень Незалежнасці Беларусі 3 ліпеня, падчас якіх лётаў на ІЛ-76.

У лютым 2021 года лётчык удзельнічаў ва Усебеларускім народным сходзе. Тады ён распавядаў пра тое, што беларускія Узброеныя сілы — кампактныя, добра падрыхтаваныя. Акрамя гэтага казаў, што добры стан вайскоўцаў у Беларусі - заслуга Лукашэнкі. Таксама Лук’яновіч дэпутат Мінскага раённага Савета дэпутатаў 28 склікання. Ён прадстаўляў другую Мачулішчанскую выбарчую акругу.

Казаў, што супраць Беларусі развязалі інфармацыйную вайну

Перад уварваннем расійскіх войскаў ва Украіну ў лютым 2022 года Лук’яновіч сказаў, што беларускае войска сумесна з расійскім праводзяць вучэнні. Тады ён паскардзіўся, што падчас іх былі правакацыі з боку Польшчы, Літвы і Украіны, а супраць Беларусі развязалі інфармацыйную вайну.

Служыў у Бураціі, дачка вучыцца ў Германіі. Што вядома пра новага камандуючага паветранымі сіламі Беларусі
Андрэй Лук’яновіч. Крыніца: belta.by

Старэйшы сын таксама лётчык, а дачка вучыцца ў Германіі

У Лук’яновіч ёсць жонка Святлана. Яна таксама са Смаргоні. У іх два сыны і дачка. Старэйшы сын таксама лётчык грамадзянскай авіяцыі. Ён лётае на пасажырскім Boeіng 747.

Дачка марыла вучыцца ў Оксфардзе. Але пачала вучыцца ў Германіі. Менавіта там яна знаходзілася падчас уварвання расійскіх войскаў ва Украіну. Самога Лук’яновіча ўнеслі ў санкцыйныя спісы Еўрасаюза, Велікабрытаніі, Канады, Швейцарыі і Украіны.

Вёў старонку ў «Одноклассниках» і слухаў Лепса

У Лук’яновіча ёсць старонка ў «Одноклассниках». Сярод упадабаных відэа — фрагмент інтэрв'ю Уладзіміра Пуціна, які крытыкуе ЗША і еўрапейскія краіны. А сярод захаванай музыкі - расійскія выканаўцы Грыгорый Лепс і Леанід Агуцін.