Канцэрт польскай класічнай музыкі пройдзе ў гарадзенскім Новым замку

|

21 верасня творы Фрыдэрыка Шапэна, Караля Шыманоўскага, Вітальда Лютаслаўскага, Гражыны Бацэвіч зайграе аркестр Камернай філармоніі імя В.Лютаслаўскага з Ломжы.

Пасмяротную кнігу Юрыя Гуменюка прэзентуюць у дзень ягонага нараджэння

|

24 верасня сябры і калегі Юрыя Гуменюка правядуць ў гарадзенскай мастацкай галерэі “Крыга” вечарыну памяці трагічна загінулага паэта.

Выдавецкая ініцыятыва “Гарадзенская бібліятэка”, як і абяцала, выдала пад адной вокладкай усе вядомыя на сёння вершы Гуменюка.

Пачаліся прэзентацыі пятага сезону Універсітэту Залатога Веку

|

16 верасня гарадзенскі Універсітэт Залатога Веку распачаў прэзентацыі сваёй дзейнасці для кандыдатаў на ўдзел у праграме ў гэтым навучальным годзе. На першую прэзентацыю прыйшлі 40 гарадзенцаў пенсійнага ўзросту.

Шчучынскія школьнікі знайшлі артылерыйскія снарады

|

Шэсць боепрыпасаў часоў апошняй вайны дзеці знайшлі ў лесе каля вёскі Даўлюдаўшчына.

Сіноптыкі прагназуюць на Гарадзеншчыне роўнае восеньскае надвор’е

|

Цягам тыдня чакаюцца штодзённыя туманы і кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра пакуль трымаецца крыху вышэй за норму.

Жыццё ў трох частках без антракту. Прэм’ера на сцэне Гродзенскага драмтэатра

|

21, 22 верасня адбудзецца прэм’ера спектакля “Наш гарадок” Генадзя Мушперта.

Канакрады забівалі скрадзеных жывёл дзеля мяса

|

Міліцыя раскрыла некалькі выпадкаў крадзяжоў коней і кароў на Гарадзеншчыне.

Пераможца конкурса дзіцячага малюнка атрымае 2000 даляраў

|

Праграма ААН па навакольным асяроддзі абвясціла конкурс на тэму харчовых адыходаў для дзяцей з усяго свету ва ўзросце 6-14 гадоў.

Польскі кіроўца, з-за якога ў Слонімскім раёне загінулі людзі, атрымаў 6 гадоў

|

Слонімскі суд прыгаварыў паляка да 6 гадоў калоніі-пасялення.

ДТЗ са смяротным зыходам адбылося ў 19.30 6 снежня 2012 года на трасе Слонім-Баранавічы.

На выходных гарадзенцаў чакаюць дажджы і туманы

|

Паводле прагнозу “Гроднааблгідрамету” у бліжэйшую ноч месцамі па Гарадзеншчыне пройдуць моцныя дажджы, тэмпература паветра +11…+13ºС, абвешчаны жоўты ўзровень небяспекі.