Бацькі вучняў польскай школы працягваюць змагацца за захаванне статуса навучальнай установы

7 мая з прадстаўнікамі бацькоўскіх камітэтаў і бацькоўскай рады гродзенскай школы №36 сустрэўся загадчык аддзела адукацыі Ленінскага раёна Гродна Сяргей Ламека.

Гродзенскія памежнікі сёння ўначы затрымалі кантрабанду на 182 мільёны рублёў

Мікрааўтобус з цыгарэтамі і кантрабандыс таў памежны нарад затрымаў 8 мая ў 00.20 у 10 метрах ад беларуска-літоўскай мяжы.

“Дзень нараджэння ў заапарку” – гродзенскі звярынец прапануе новую паслугу

Нестандартная экскурсія па заапарку, гульні, конкурсы, забавы, знаёмства з ручнымі жывёламі, на думку супрацоўнікаў заапарку, дапамогуць зрабіць дзіцячае свята незабыўным.

У гродзенскай гімназіі загарэўся кабінет інфарматыкі

З будынка эвакуяваныя 505 дзяцей і 50 дарослых.

Дзень Перамогі ў Гродне

Святкаванні 9 мая пачнуцца ў 10 гадзін шэсцем ветэранаў і скончацца святочным салютам у 22.00.

Гродзенская паэтка атрымае ўзнагароду з рук лепшых беларускіх літаратараў

11 мая Гродна наведаюць Уладзімір Арлоў, Павел Касцюкевіч і Андрэй Хадановіч.

Паездкі ў Польшчу лепш адкласці: 8, 10 і 11 мая польскія мытнікі абвясцілі страйк

Заўтра незадаволеныя памерам заробкаў супрацоўнікі мытнай службы правядуць папераджальны так званы італьянскі страйк з 10 да 12 гадзін дня.

У Гродне паўночны вецер і начныя замаразкі

Наступныя 2 дні для распешчаных спякотай мінулага тыдня гарадзенцаў будуць непрыемна халоднымі.

Прэзентацыя новай кнігі Алеся Краўцэвіча адбудзецца ў “Крызе”

Дзвюхмоўнае выданне “Гедымін. Каралеўства Літвы і Русі (1316-1341)” працягвае серыю “Жыццёпіс  Вялікіх Князёў Літоўскіх”.

Прэзентацыя пройдзе 8 мая ў форме перфомансу на фоне  выставы твораў  мастака Ігара Гардзіёнка – аўтара ілюстрацый да кнігі.

У Жупранах падпалілі касцёл

Драўляная прыбудова да касцёла святых Пятра і Паўла, пабудаванага ў 1875 годзе ў вёсцы Жупраны Ашмянскага раёна, загарэлася ў суботу ўвечары.