Паўстанцкая ноч у Гродне: як сотня гарадзенцаў хацела захапіць цягнік і ўцячы ў Парэчча

Каля гарадзенскага чыгуначнага вакзала ёсць мемарыяльны знак, на якім напісана “1863”. Ён усталяваны тут нездарма і прысвечаны падзеям адной ночы, якая здарылася з 14 на 15 сакавіка (2-3 сакавіка па старым стылі) 1863 года і прадвырашыла далейшы ход паўстання ва ўсім рэгіёне.

Ад паўстанца засталося толькі 2 рублі 80 капеек. Як расстрэльвалі салдата-дэзерціра Восіпа Урбановіча

Паўстанне 1863 года пакінула па сабе ў гарадах Беларусі цяжкую памяць, увасобленую ў вобразах казакоў, чародах ссыльных, ды шыбеніцах з растрэльнымі слупамі. Адным са шматлікіх ахвяраў тых падзей быў 41-гадовы Восіп Урбановіч, растраляны ў Гродне праз чатыры дні пасля павешанага ў Вільні Кастуся Каліноўскага.