У Гродне пачаў працу цэнтр пясочнай тэрапіі, дзе спалучаюцца мастацтва, педагогіка і псіхалогія

Унікальная арт-тэрапеўтычная пляцоўка адкрылася 18 мая на базе Гарадзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі. Там гараджанам упершыню прапануюць прайсці пясочную тэрапію.

“Іх ніхто не выганяў – яны самі сышлі”. У “начлежцы” пракаментавалі сітуацыю з бяздомнымі ў цэнтры Гродна

Пасля публікацыі матэрыяла пра бяздомных, якія жывуць у кустах у цэнтры Гродна, у рэдакцыю “Твайго стылю” звярнуўся дырэктар Дома начнога знаходжання. Ён растлумачыў, чаму ў гэтых людзей няма прытулку.

Відэафакт: Віцебскі экстрэмал ацаніў высоткі Гродна

Аматар вышыні Міхаіл прыехаў у Гродна па асабістых справах і пачаткова не планаваў наведваць дахі дамоў. Але ўсё ж госць горада не ўтрымаўся і залез на гарадзенскія высоткі, каб атрымаць чарговую порцыю адрэналіну.

Маленькiх тыгранят паказалі гарадзенцам, але ў Гродне яны не застануцца

Яшчэ год назад адносіны амурскіх тыграў Шэрхана і Тайгі былі несур’езнымі, але зараз у іх сямействе папаўненне. Два тыграня нарадзіліся ў красавіку, паказаць іх гараджанам вырашылі толькі ў сярэдзіне мая.

Самыя актыўныя гарадзенцы зноў выйдуць на прабег цвярозасці

Чарговы раз гарадзенцам прапануюць бегам ударыць па п’янстве, наркаманіі і нездаровым ладзе жыцця. Пяты забег цвярозасці пройдзе ў Пышках 28 мая.

“Нёман” здабыў першую перамогу і пачынае выбірацца з дна турнірнай табліцы

Гарадзенскі “Нёман” здолеў зарабіць першую перамогу ў гэтым сезоне. У Гродне 17 мая жоўта-зялёныя білі дэбютанта Вышэйшай лігі ФК “Іслач”.

У новым кліпе Яўген Якуш выступіў у вобразе ведзьмака з сярэднявечча

Гарадзенскі харэограф Яўген Якуш прадставіў новае відэа, у якім яго шоў-група паўстала ў вобразах сярэднявечных ведзьмаў. Сам жа танцор апынуўся ведзьмаком. Усе вобразы, па словах аўтараў, былі створаны паводле апісанняў са старажытных крыніц.

Гарадзенец Сяргей Мароз, які пешкі хоча прайсці 30 тыс. км, перайшоў мяжу з Расіяй. Але праз памылку ў банку яго праект пад пагрозай

Падарожнік з Гродна Сяргей Мароз 14 мая перайшоў мяжу Беларусі і Расіі ды працягвае рухацца на ўсход. Пасля таго, як ён апынуўся на тэрыторыі іншай дзяржавы, у гарадзенца ўзніклі цяжкасці з фінансаваннем. У будучыні гэта можа адбіцца на рэалізацыі яго праекта.

“Нам параілі набыць каскi”. Жыхары дома ў цэнтры Гродна пасля рэканструкцыі адчуваюць сябе ў небяспецы

У самым цэнтры Гродна, на вуліцы Маркса, 38а, узяліся за рамонт стогадовага дома. Праўда, рэканструкцыя пакуль больш нашкодзіла і самому будынку, і яго жыхарам. Сцены пайшлі расколінамі, пачала сыпацца цэгла.

У Гродне рыхтуюць да адкрыцця першую варкаўт-пляцоўку

Першую ў Гродне варкаўт-пляцоўку адкрыюць у пачатку чэрвеня. Яна будзе знаходзіцца ва ўрочышчы Пышкі, побач з танц-пляцоўкай. Там ужо ўстаноўлены турнікi, засталася толькі заслаць спецыяльнае пакрыццё.